Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 13.11.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Любча над Нёмнам

Краўцэвіч Аляксандр

Паселішча з такою пяшчотнаю назваю не можа быць не цікавае, ды яшчэ калі ў ім захаваліся рэшткі сярэднявечнага замку, а энтузіясты – валанцёры дзякуючы ўпартай шматгадовай працы ператвараюць яго ў культурніцка-турыстычны цэнтр. Гісторыю старажытнага паселішча над Нёмнам, мястэчка з магдэбургскім правам, адкрылі дзякуючы пісьмовым крыніцам і дапоўнілі археалагічнымі раскопкамі.
<b... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 06.11.2017

Загадкі беларускай гісторыі

7 лістапада – дзень свята ці знак бяды?

Краўцэвіч Аляксандр

На 2017 год прыпадае стогадовы юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі – падзеі, наступствам якое была змена сусветнага парадку. Бальшавіцкая рэвалюцыя ў Расеі кардынальным чынам змяніла гістарычны лёс Беларусі. У сённяшняй Рэспубліцы Беларусь да гэтае падзеі ставяцца вельмі неадназначна. Улады ўслаўляюць Вялікі Кастрычнік, незалежнае грамадства зняпраўджвае. Чым жа папраўдзе ёсць для Беларусі 7 лістапада?
<a href="http://... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 30.10.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Паставы, якія мы выбіраем

Краўцэвіч Аляксандр

Шараговае беларускае мястэчка стала нешараговым дзякуючы двум Тызэнгаўзам: Антонію-міністру і Канстанціну-навукоўцу. Першы перабудаваў і перапланаваў паселішча. Сёння ягоныя ацалелыя будынкі гістарычны гонар пастаўцаў. Другі разбудаваў сядзібу з палацам і пераўтварыў яе ў цэнтр арніталогіі, вядомы далёка за межамі Беларусі. Пастаўскія жыхары – вялікія патрыёты свайго гораду: хоць і трымаюць пакуль помнік Леніну на плошчы, з большай ахво... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 23.10.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Старажытны Мсціслаў. На крывіцка-радзіміцкай мяжы

Краўцэвіч Аляксандр

Адзін з нешматлікіх гарадоў, назва якога мае дакладна вызначанага паходжання. Смаленскі князь Расціслаў назваў яго ў гонар свайго бацькі, якога лічыў вялікім чалавекам. Але паселішча на месцы Мсціслава ўзнікла нашмат раней, прычым не на Замкавай гары. Невядома дакладна, было яно крывіцкае ці радзіміцкае, бо месцілася блізка мяжы паміж гэтымі саюзамі плямёнаў. Акрамя таго, тут была мяжа палітычная – смаленска-чарнігаўская, а пазней устал... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 16.10.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства

Краўцэвіч Аляксандр

Пра пачатак гораду Ліда не захавалася звестак. Першая згадка адносіцца да 1340 г. Чаму ж афіцыйнай датаю заснавання гораду лічыцца 1323 г.? Як пачалася гісторыя гораду Ліда? Калі і як узнікла самае ранняе паселішча? Каго ў Ліду запрасіў вялікі князь Гедымін і чаму? Як быў замак звязаны ў горадам? Які іншы горад абараняла Ліда і ад каго? Дзе археолагі Аляксандр Краўцэвіч і Алег Трусаў знайшлі самыя раннія лідскія артэфакты? Чаму ў Лідзе ... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 09.10.2017

Загадкі беларускай гісторыі

«Пінскі мур» Мацея Бутрымовіча

Краўцэвіч Аляксандр

Нейкім цудам ацалелы мураваны палац у цэнтры горада Пінска, быў збудаваны ў апошнія дзесяцігоддзі 18 ст. Камень у падмурак закладаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Вёў будаўніцтва мясцовы шляхціц і вядомы палітычны ды гаспадарчы дзяяч Рэчы Паспалітай Мацей Бутрымовіч. Шмат зрабіў для Піншчыны, пракладваў каналы разам з гетманам Агінскім, арганізаваў узорную гаспадарку. Але нашчадкам вядомае яго імя найперш праз мураваны палац у Пінс... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 02.10.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Фарны касцёл у Наваградку і пачатак ягелонскай дынастыі

Краўцэвіч Аляксандр

Мураваны касцёл Праабражэння Гасподняга ў Наваградку стаіць, па ўсёй верагоднасці, на месцы самага першага каталіцкага храму ў Беларусі. Бо яшчэ на рубяжы XIII і XIV ст. вялікі князь Віцень збудаваў у сваёй сталіцы драўляны касцёл для каталіцкіх місіянераў манахаў францысканскага ордэна. Глядзіце праграму «Загадкі беларускай гісторыі»
www.belsat.eu

<iframe... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 25.09.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Мсціслаў. Горад на мяжы Еўропы

Краўцэвіч Аляксандр

Горад пры самай мяжы з Расеяй трапіў пад яе ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 г. Аднак нягледзячы на ўсе перабудовы, перапланіроўку гістарычнага цэнтру, новае будаўніцтва над Мсціславам усё роўна дамінуюць гмахі каталіцкіх касцёлаў з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Таксама і расейскае будаўніцтва гарманічна дапоўніла архітэктурнае аблічча гораду, які сёння старанна зберагае сваю старую архітэктуру і працуе над вобразам го... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 18.09.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Лідскія касцёлы – ад велічы да заняпаду

Краўцэвіч Аляксандр

Невялікі горад даўней славіўся не толькі замкам, але і сваймі рэдкімі касцёламі. Адзін з іх фарны, ацалелы да нашых дзён, адным з першых у Беларусі паставілі адразу пасля хрышчэння Літвы ў XIV ст. Касцёл піяраў у XIX ст. адабралі расейскія ўлады і ператварылі ў праваслаўную царкву. Пасля падзення камунізму яго зноў аддалі праваслаўнай царкве. Велічны кармеліцкі касцёл у самым цэнтры гораду таксама разбураны расейцамі, засталіся толькі а... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 11.09.2017

Загадкі беларускай гісторыі

Горад ля Герадотава мора. Прагулка па старым Пінску

Краўцэвіч Аляксандр

Старажытны горад над ракою Пінаю вабіць непаўторным архітэктурным абліччам, цудам ацалелым пасля шматлікіх беларускіх няшчасцяў: войнаў, пажараў і кіравання камуністамі.
www.belsat.eu

<br ... Болей »