Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Севярынец Павал, Пакаленьне Маладога Фронту

Пакаленьне Маладога Фронту

Гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85 гг.

Севярынец Павал

Дата выхаду: 2002

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары

Copyright © 2002 by Севярынец П.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах і гінула ў правале Нямігі, абараняла Курапаты й ішло да Хрыста. Хто яны - пакаленьне Івана Іванкова й Макса Мірнага, Севы Янчэўскага й Зьміцера Завадзкага, Паўла Мажэйкі й Аляксандра Старыкевіча? Дзеці СССР, юнацтва перабудовы, моладзь незалежнасьці? "Дзеці хлусьні", БПСМ, РНЕ, наркаманіі й крыміналу? Генэрацыя мітынговых байцоў і Ды-джэяў Адраджэньня, палітычных рухаў і хрысьціянскіх грамадаў?

Беларускія аўтары: Севярынец Павал

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Севярынец Павал, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

1917 - 2017

Севярынец Павал

“Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917-2017” – не проста кніга пра палітычную партыю ці ідэалогію. Гэта і жыццяпіс шляху сотняў забытых герояў, якія пайшлі на пакуты і смерць дзеля Бога і Беларусі. Гэта і наўпроставы адказ тым, хто святкуе сёлета стагоддзе самай крывавай у гісторыі чалавецтва рэвалюцыі. Гэта і разважанне пра самую эфектыўную незалежніцкую арганізацыю міжваеннага часу – Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю. І гэта, упэ... Болей »


Севярынец Павал, Люблю Беларусь

Люблю Беларусь

Севярынец Павал

Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магу... Болей »


Севярынец Павал, Лісты зь лесу

Лісты зь лесу

Эсэ

Севярынец Павал

Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя ... Болей »


Севярынец Павал, Нацыянальная ідэя

Нацыянальная ідэя

Фэнамэналёгія Беларусі

Севярынец Павал

“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць яе стваральнік нашу мілую Бацькаўшчыну і як шмат ужо ведае пра яе. І я быў бы шчасьлівы, каб шчырую малітву Паўла Севярынца за Беларусь ... Болей »


Севярынец Павал, Брату

Брату

Севярынец Павал

Кніга складаецца з артыкулаў, эсэ, апавяданьняў, палітычных праграмаў, якія былі напісаныя цягам 1997—2007 гадоў і друкаваліся ў розных газэтах, часопісах ды інтэрнэт-старонках. Аўтар – вядомы ў Беларусі палітык, вязень і публіцыст. Але Павал Севярынец у сваіх тэкстах ня толькі рэагуе на вострыя праблемы моманту ці выбудоўвае стратэгічныя праграмы. Ён таксама аўтар антыўтопіяў. Вось сюжэт апавяданьня “Паленьне” – да ўлады ў Беларусі пр... Болей »