Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Кудласевіч Анатоль, Плакун-трава

Плакун-трава

Вершы, пародыі

Кудласевіч Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1993

Выдавец: Тэхналогія

Памеры: 180 с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1993 by Кудласевіч А.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка. Першая кніга вершаў. Рэдка хто здагадваецца, колькі надзей і асцярогаў звязвае з ёю аўтар. Упершыню сабраны разам творы, расціданныя па газетных і часопісных старонках, упершыню сабраны радкі, яшчэ нідзе не надрукаваныя, вядомыя толькі самому паэту ды яго блізкім. За кожным вершам падзея або выпадак, за кожным радком перажыванне або пачуццё — усё гэта памяткна аўтару, усё гэта жыва стаіць перад ягоным позіркам… Але ці гэтак жа ўспрыме яго творы патрабавальны чытач? І тады пачуцці, якія перапаўнялі паэтава сэрца, і думкі, якія яго непакоілі, пададуцца чытачу бясколерна-збедненнымі? Мяркую, што гэтыя трывогі і хваляванні, натуральныя для дэбютанта, не абмінуць аўтара зборніка, які зараз разгорне чытач. Але ўпэўнены таксама, што яны, на шчасце для ўсіх нас, акажуцца марнымі. Анатоль Кудласевіч уваходзіць у паэзію са сваім арыгінальным, незапазычаным словам. Ён мысліць рэзкавата і своеасабліва, адчувае глыбока і востра, і часцяком ягоны верш бывае калючым — у ім расце паэт бескампрамісных рашэнняў. Але можа ён быць і надзвычай лірычным: не так даўно на яго нахлынула лірычная хваля, і ён знайшоў уласны матыў у яе пракаветным шуме. Энергічны, моцны і каструбаваты верш А. Кудласевіча добра адпавядае ўнутраннаму стану чалавека, які прывучае сябе ісці па лініі найбольшага супраціўлення, не губляючы пры гэтым ніводна

Беларускія аўтары: Кудласевіч Анатоль

Выдаўцы і выдавецтвы: Тэхналогія

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Кудласевіч Анатоль, Трынаццаць дзён

Трынаццаць дзён

Кудласевіч Анатоль

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча “Трынаццаць дзён” уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых альбо тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей ... Болей »


pdf
epub
Кудласевіч Анатоль, Зорныя ноты

Зорныя ноты

Кудласевіч Анатоль

Калі проста ноты, то ўсё тут зразумела: запісаны пэўным спосабам музычны твор, але зорныя ноты — гэта ўжо загадка, таямніца, урэшце, ёмкая і прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевічу падуладны мелодыі Сусвету, аднак бездакорны слых, скіраваны да зорак, у яго ёсць, і тыя далёкія нябесныя мелодыі, праходзячы праз яго сэрца, зліваюцца з шалёнымі рытмамі сучаснага жыцця. Напэўна, гэта таму, што чалавек увогуле істота ... Болей »


pdf
Кудласевіч Анатоль, Пераход

Пераход

Амаль фантастычная аповесць

Кудласевіч Анатоль

Калі Антон Пракопавіч атрымліваў ганарар за чарговую кніжку і ставіў насупраць свайго прозвішча подпіс, то ледзь не плакаў ад крыўды. «І гэта ўсё? - выціснуў збялелымі і дрыготкімі вуснамі. «Усё!» - адказала бухгалтарка. Ён сарамліва схаваў грошы ў партфель і пачырванеў. З выдавецтва выйшаў пануры: высокая постаць, здаецца, яшчэ больш сагнулася ад цяжкіх думак, што не давалі спакою апошнія гады. Ён ішоў, пастукваючы кульбакай па асфальц... Болей »