Тэхналогія

Тэхналогія


Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.

НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).

Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.

Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.

Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

http://tn.by/index.php

Тэхналогія :: Выданьні

Дзербіна Галіна, Права і сям'я ў Беларусі эпохі Рэнесансу

Права і сям'я ў Беларусі эпохі Рэнесансу

Дзербіна Галіна

Упершыню на падставе аналізу заканадаўчага. дакументальнага і навукова-літаратурнага матэрыялу робіцца спроба комплекснага даследвання шлюбна-сямейнага права Беларусі XVI ст. Развіццё навукі права і сістэмы заканадаўства ў нашай краіне разглядаецца v кантэксце іх узаемасувязі з агульнаэўрапейскімі працэсамі. Шмат увагі аддаецца юрыдычнай тэрміналогіі і катэгарыяльнаму апарату феадальнага права. Прызначаецца навукоўцам, студэнтам ВНУ... Болей »


Вядрэнка Валер, Містэрыі Гервятаў

Містэрыі Гервятаў

фотаальбом

Вядрэнка Валер

Пачатак XX стагоддзя адметны для беларускага дойлідства з’яўленнем мноства каталіцкіх бажніц у стылі неаготыкі, якія істотна змянілі аблічча нашых сяліб. Сярод гэтых храмаў ёсць сапраўдныя шэдэўры. Адзін з іх - касцёл Св. Тройцы ў Гервятах - крыніца натхнення аўтара гэтага альбома. Болей »


Арлоў Уладзімір, Айчына, частка першая

Айчына

маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Болей »


Якавенка Васіль, Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве

Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве

Якавенка Васіль

Аўтар даследуе тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у суверэнных дзяржавах, разглядае ўмовы для далейшага росквіту або, наадварот, заняпаду, дэградацыі і знікнення еўрапейскай цывілізацыі. Друкуецца калектыўны зварот, падрыхтаваны аўтарам у 2012 годзе і накіраваны ў дзейныя еўрапейскія структуры. У звароце – абгрунтаваная крытыка сучаснай еўрапейскай ліберальнай палітыкі ў развіцці краін. У якасці сімвала найвышэйшых гістарычных да... Болей »


Панізьнік Сяргей, Нас – многа!

Нас – многа!

Гадоў увершаваныя радкі

Панізьнік Сяргей

Аўтар кнігі вось ужо больш за 50 гадоў сваёй даследніцкай і стваральнай працай шчыра служыць Бацькаўшчыне, землякам. Гэты зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, павагай да продкаў, перажываннем за лёс Айчыны. Творца гаворыць з чытачом пра тое, што хвалюе-непакоіць ў сённяшняй існасці і спадзяецца на яго суперажыванне. Болей »


Гілевіч Ніл, Збор твораў у 23-х тамах, том 19

Збор твораў у 23-х тамах

Фалькларыстыка. Песенная творчасць беларускага народа

Гілевіч Ніл

Падрыхтаваны мною да выдання Збор твораў у 23-х тамах ахоплівае далёка не ўсё, напрацаванае за паўстагоддзя жыцця ў літаратуры, а толькі тое, што мае, на маю думку, пэўную літаратурна-мастацкую, публіцыстычную або навуковую вартасць. У дачыненні да некаторых жанраў (паэзія, публіцыстыка) — гэта хутчэй Выбранае, а не Збор. За межамі выдання застаецца ўсё, што не адпавядае маім сённяшнім эстэтычным крытэрыям і, натуральна, тое, што звычай... Болей »


Варонін Васіль, Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі

Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі

Гістарычны партрэт

Варонін Васіль

Кніга прысвечана малавядомай постаці айчыннай гісторыі XV стагоддзя. Унук Альгерда i Дзмітрыя Данскога, Юрай Мсціслаўскі ўваходзіў у кола найвышэйшай знаці Усходняй Еўропы, браў удзел у многіх важных падзеях сваёй эпохі. У працы закрануты шэраг актуальных пытанняў царкоўнай гісторыі, сярод якіх праблема ўзаемадачыненняў праваслаўнай i каталіцкай канфесій, лёс Фларэнтыйскай вуніі на ўсходнеславянскіх землях. Асаблівая ўвага аддадзена Мсц... Болей »


Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Брэсцкая вобласць

Нарматыўны даведнiк уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пунктаў вобласцi ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраэдэяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кiрылiцай, лацiнкай i рускай графiкай. У беларускамоўнай частцы ва ўсiх назвах паказаны нацiск, граматычны род, множны лiк, прыводэяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў i страчаныя назвы. Даведнiк суправаджаецца прадмоваю на беларуска... Болей »


Гарэцкі Радзім, Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі і Украіна

Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі і Украіна

Гарэцкі Радзім

Кніга прысвечана некаторым падзеям жыцця і творчасці акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, геолага, географа, грамадскага дзеяча), звязаным з Украінай, вывучэнню геалагічнай будовы якой ён аддаў шмат гадоў. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі. Болей »


Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Віцебская вобласць

Нарматыўны даведнiк уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пунктаў вобласцi ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраэдэяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кiрылiцай, лацiнкай i рускай графiкай. У беларускамоўнай частцы ва ўсiх назвах паказаны нацiск, граматычны род, множны лiк, прыводэяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў i страчаныя назвы. Даведнiк суправаджаецца прадмоваю на беларуска... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя