![]() |
![]() |
Я заўсёды злуюся, калі кажуць пра «ментальнасць». І адразу адказваю, што слова «ментальнасць» утворана ад вульгарызму «мент». Гэтую маю думку днямі пацвердзіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Яго інтэрв’ю тэлеканалу «Еўраньюс» разарвалі на цытаты. І, падобна, найгоршае ў ім — што чыноўнік такога рангу заяўляе: «Доўгі час мы жылі ў Савецкім Саюзе, у савецкую эпоху. Шмат у каго ў нашай краіне ўсё яшчэ захоўваецца савецкая ... Болей »
«Навошта вы верыце ў ахінею — у правядзенне датэрміновых выбараў, якую ўкладаюць у галовы некаторыя эксперты», — раз’юшылася Лідзія Ярмошына падчас сесіі парламента. Паводле яе, ніякай гаворкі пра датэрміновыя выбары не ідзе. Гаворка ідзе пра тэрміны правядзення выбарчых кампаній, сказала Ярмошына, падкрэсліўшы: гэта прынцыпова розныя паняцці. Болей »
Нядаўна журналісты падлічылі, што абяцанню беларускага кіраўніка пра заробак кожнаму «па пяцьсот» споўнілася 10 гадоў. А таму пад 1 красавіка самы час перачытаць апошнюю перадвыбарчую праграму «пераканаўча перамогшага» кандыдата ў прэзідэнты. Перадвыбарчая праграма Аляксандра Рыгоравіча і сёння чытаецца як сапраўдная навуковая фантастыка. Прычым, савецкая фантастыка — утапічная, дзе ўсе жывуць у згодзе, без канфліктаў, леў побач з ягнё... Болей »
Краіна адзначыць стагоддзе БНР. Але тое, што папярэднічала гэтаму адзначэнню, на мой погляд, было значна цікавейшым за само свята. А менавіта тыя спрэчкі і жарсці, якія разрывалі палітызаваную прастору ўвесь гэты час. Найперш гэта, канешне, наўпроставы эфір «Радыё Свабода» з пасяджэння аргкамітэта па святкаванні, нязгода БНК адмаўляцца ад шэсця і абвінавачванні ў розныя бакі. Адных — у «правакатарстве», іншых — у «здрадзе ідэалам». Болей »
Беларускай Канстытуцыі 15 сакавіка споўнілася 24 гады. Амаль чвэрць стагоддзя мы жывём з нацыянальным Асноўным законам. Памятаю, калі яго прымалі, усе казалі: у нас добрая Канстытуцыя, сусветнага ўзроўню. Але ж самы добры закон можна сапсаваць практыкай яго выканання. Ці, дакладней, невыканання. Гартаючы старонкі Асноўнага закона і згадваючы, што ў нас адбылося толькі за апошнія тры месяцы, разумееш: галоўная хіба нашай Канстытуцыі ў ты... Болей »
Першай рэакцыяй грамадскасці на раскол быў, зразумела, «праведны гнеў»: апазіцыя нават на 100-годдзе незалежнасці не можа дамовіцца і прыйсці да агульнага рашэння — усё як заўсёды. Але чым далей, тым цікавей: вельмі хутка апынулася, што два лагеры — усяго толькі падсумаванне сучаснага стану апазіцыі: разбітае ўжо не склеіш. Адны хочуць легальна прасоўваць беларушчыну ды ідэі незалежнасці і гатовыя падаць руку ўладам, калі хоць у нейкіх ... Болей »
Іншым разам, калі глядзіш на рашэнні нашых уладных органаў, згадваецца стары савецкі фільм пра Бураціна. А менавіта тая яго частка, дзе драўлянаму чалавечку кажуць: «Бураціна, ты сам сабе вораг!» Дзе яшчэ, у якой краіне Міністэрства транспарту і камунікацый здольнае арганізаваць транспартны калапс? І не проста транспартны калапс, а транспартны калапс напярэдадні вялікіх чатырохдзённых выходных, калі па краіне перасоўваецца вялікая коль... Болей »
Ці не ўпершыню ў выбарчай кампаніі Аляксандр Лукашэнка быў на другіх ролях. На яго звярталі ўвагі значна менш, чым на старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Што і дазволіла беларускаму кіраўніку выказаць пэўныя патаемныя (і не вельмі) жаданні. Адно з такіх жаданняў — захаваць за сабою ролю міратворцы. Нягледзячы на тое, што беларускае кіраўніцтва любіць паўтараць: «Гэта не мы абралі нас як перамоўшчыкаў па канфлікце ва Украіне», такі статус прын... Болей »
Прапагандысты расійскага інфармацыйнага рэсурсу «Regnum» Юрый Паўлавец, Дзмітрый Алімкін і Сяргей Шыпценка атрымалі па пяць гадоў умоўна кожны. Яны прызнаныя вінаватымі ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Як ні дзіўна, скончыўся гэты гучны працэс практычна маўчаннем. Дзяжурныя навіны ў стужках інфармацыйных агенцтваў, пара-тройка каментараў — і пра «злачынцаў» усе забыліся. Хаця ёсць некаторыя моманты, на якія варта было б звярнуц... Болей »
Грамадзян больш не называюць «дармаедамі» і не патрабуюць ад іх грошай на «фінансаванне дзяржаўных выдаткаў». Дэкрэт №1, які замяніў сумнавядомы дэкрэт №3 пра лайдакоў, зараз называецца «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Эксперты ўжо абсмакталі гэты дакумент ад самай шапкі. Першае адрозненне ад старога дэкрэта ў тым, што папярэдні дакумент быў скіраваны супраць «сацыяльных утрыманцаў». Болей »