Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва


„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).

Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).

Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.

А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.

Тэкст www.niva.iig.pl

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва :: Выданьні

Артымовіч Надзея, Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukrytą

Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukr...

Артымовіч Надзея

„У творчасці паэта ёсць адзін важны верш” - так піша Надзея Артымовіч у сваім эсэ „Паэзія - гэта вольнасць”, змешчаным у яе апошнім зборніку «Жоўтая музыка», выдадзеным нашай рэдакцыяй у 2005 годзе. Я не ведаю, які верш зяўляецца гэтым адзіным, самым важным для яе самой. Спадзяюся, што ён увесь час пішацца. Але ж усё напісанае дагэтуль Надзеяй Артымовіч дае кожнаму з нас магчымасць адшукаць у яе паэзіі менавіта той самы, адзі-ны, важны ... Болей »


Андрасюк Міхал, Поўня

Поўня

Андрасюк Міхал

Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім радыё «Рацыя». Дэбютаваў у беластоцкай «Ніве» (1979). Тут друкуецца і надалей. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравіт... Болей »


Кандрацюк Ганна, Па Прыпяці па Нобель

Па Прыпяці па Нобель

Кандрацюк Ганна

Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач... Болей »


Лукша Міра, Спеў Дрэў

Спеў Дрэў

Лукша Міра

Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »


Сцепанюк Андрэй, Распісаны квадрат

Распісаны квадрат

Сцепанюк Андрэй

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Выпускнік Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам і бурмістрам. Цяпер дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Друкаваўся у студэнцкіх «Сустрэчах», тыднёвіку «Ніва», альманахах «Белавежа», «Тэрмапілы», «Mae песні Табе дару» i «Bielskie spotkania z poezją». Н... Болей »


Бежанства 1915 года

Бежанства 1915 года

Прапанаваны том змяшчае ўспаміны жыхароў сённяшняй Беласточчыны, якія ў 1915 годзе пакінулі месца свайго жыхарства і падаліся ў бежанства ў глыб Расіі. Уасноўную частку кнігі ўвайшлі тэксты друкаваныя на старонках тыднёвіка „Ніва” ў 19582015 гадах і непублікаваныя матэрыялы, сабраныя журналістамі, карэспандэнтамі і чытачамі. Пад тэкстамі падаецца аўтар і год запісу. У кнізе друкуюцца таксама матэрыялы, сабраныя ў час маладзёжных летніка... Болей »


Швед Віктар, З Мора ў горад

З Мора ў горад

Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Дэбютаваў 24 сакавіка 1957 г. вершам „Я - беларус” у тыднёвіку „Ніва”. Піша на беларускай і польскай мовах. Член Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы - Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Апублікаваў 16 зборнікаў вершаў (Жыццёвыя сцежк... Болей »


Сазонаў Віктар, Суседскія былі

Суседскія былі

Сазонаў Віктар

Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць на ўладу, мужа ці жонку, сусветную палітыку і рост цэн у крамах і на рынках. I менавіта лавачка, а не агульнавядомая з літаратуры савецка... Болей »


У беларускасці наш паратунак...

У беларускасці наш паратунак...

Мікола Гайдук (1931-1998)- асоба і справа

Ідэя ўшанаваць памяць Міколы Гайдука нарадзілася неяк спантанна. 15 снежня 2011 г. на Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку ў рамках „беларускіх чацвяргоў” адбылася сустрэча з прафесарам Міколам Нікалаевым з Санкт-Пецярбурга, загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расейскай нацыянальнай бібліятэкі, аўтарам кнігі „Беларускі Пецярбург”. Падчас вячэры ў Валянціны і Віктара Шведаў, гартаючы кнігу і слухаючы захапляльных аповедаў наша... Болей »


Chmielewski Michał, Było, minęło

Było, minęło

Chmielewski Michał

Życie jest piękne. Życie ludzkie jest bardzo krótkie. Toteż należy przeżyć je uczciwie, odrzucając zazdrość, nieszczerość, złość, kłamstwo i okrucieństwo. Każdy członek rodziny, gdy tego naprawdę chce, może uczynić wiek, aby nie tylko w jego domu panował nastrój życzliwości, uprzejmości i serdeczności. Ważna jest również atmosfera ciepła, swojskości, sąsiedztwa i znajomości. Jest to wielka wartość i dzięki niej życie staje się przyjemni... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-148]   Наступная   Апошняя