Памяці Пятра Васючэнкі

Памяці Пятра Васючэнкі


Памяць пісьменніка, навукоўца Пятра Васючэнкі, які пайшоў ад нас сорак дзён таму, яго родныя і калегі ўшанавалі на Усходніх могілках беларускай сталіцы.

Кажа мастацтвазнаўца Вячаслаў Ракіцкі:

– Мы гаворым: літаратуразнаўца – бліскучы. Драматург – бліскучы. Крытык. І я вось гэтымі днямі, перачытваючы, зразумеў, што Пеця быў яшчэ і філосафам. Ён разумеў, бачыў Беларусь, разумеў вельмі складаны, драматычны, пакручасты яе шлях, які ён пачаў асэнсоўваць з тых самых “Полацкіх лабірынтаў”, якія ён шукаў у сваім дзяцінстве, як ён казаў, як ён перачытваў, асэнсоўваў Ластоўскага.

Як даніну памяці пісьменніка Пятра Васючэнкі ўдзельнікі ўрачыстасці прыносілі на могілкі не толькі кветкі, а асадкі, алоўкі ды нататнікі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя