Севярын Пракопюк: Хочам вярнуць у нашу гісторыю ролю рабочых і сялян

Севярын Пракопюк: Хочам вярнуць у нашу гісторыю ролю рабочых і сялян


Ліквідацыя Інстытута нацыянальнай памяці і Дня “выклятых жаўнераў”, ахова Белавежскай пушчы ды большыя падаткі для буйных прадпрыемстваў абяцаюць кандыдаты ў дэпутаты ад левых дэмакратычных сілаў.

“Хочам вярнуць у нашу гісторыю ролю рабочых і сялян”, – кажа кандыдат ў Сейм Рэчы Паспалітай ад левых, сябра партыі “Разам” Севярын Пракопюк:

– Хочам вярнуць іх у гісторыю. Паказаць унёсак людзей, якія будавалі Польшчу. Паказаць ролю сялян, рабочых, а ў нашым выпадку – і нацыянальных меншасцяў у складаным бачанні ІІ Рэчы Паспалітай. Хочам вярнуць памяць пра ролю левых.

Севярын Пракопюк стартуе з чацвёртага месца як кандыдат ў Сейм са спісу Левых дэмакратычных сілаў. Выбары ў Сейм і Сенат пройдуць 13-га кастрычніка. Жыхары Падляшша выбяруць 14 дэпутатаў ў Сейм і 3-х сенатараў.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя