Гародня: асаблівасці беларускага аўтастопу

Гародня: асаблівасці беларускага аўтастопу


Падарожнік і валанцёр грамадскай арганізацыі “Цэнтр Трэці сектар” Пшэмек Кучынскі прадставіў у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця асаблівасці аўтастопа па-беларуску.

Распавядае Пшэмек Кучынскі:

– Адным з вельмі добрых спосабаў пазнаць людзей, якія жывуць у пэўнай мясцовасці, з’яўляецца падарожжа аўтастопам. І такім спосабам перамяшчаюся па Беларусі паміж Гародняй, Берасцем, Менскам і іншымі невялікімі гарадамі, якія знаходзяцца ў гэтым трохкутніку. Але таксама і на польскім баку, там, дзе жыве беларуская меншасць, – ад Беластоку аж да мяжы.

На думку падарожніка, менавіта ў аўтамабілі людзі стараюцца распавесці пра сваё жыццё:

– Стараемся, калі людзі гэтага хочуць, канешне, даведацца пра іх больш, чым калі мы падыходзім на вуліцы да кагосьці. Падчас аўтастопу чалавек пускае цябе ў сваю асабістую зону, як бы пусціў да сябе дадому. У такія моманты чалавек становіцца больш адкрытым і ахвотным да размовы. І сапраўды можна вельмі шмат даведацца. Часта людзі самі хочуць штосьці расказаць.

Пшэмек Кучынскі ўжо сёння сабраўся ў падарожжа ў Крынкі, а праз пару дзен ён збіраецца паехаць аўтастопам ў Гдыню да сябе на радзіму.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя