Прэзентацыя творчасці Надзеі Артымовіч на цырымоніі ўганаравання прэміяй Арсенневай


У Менску адбылася вечарына ўганаравання прэміяй імя Наталлі Арсенневай.

У доўгім спісе прэміі было прынята на разгляд 27 кніжных прапаноў.

У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:

Уладзімір Арлоў «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань». Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.

Надзея Артымовіч «Краявід з невідочнай памылкай». Выдавецтва «Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»», Беласток.

Марыя Мартысевіч «Сарматыя».

Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск. Па прычыне нядобрага самаадчування цырымонію ўганаравання не змагла наведаць беларуская паэтка з Бельска-Падляшскага Надзея Артымовіч. Яе прадстаўляў на вечарыне выдавец кнігі, старшыня праграмнай рады тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” Яўген Вапа.

Адмыслова для прэзентацыі паэткі Надзеі Артымовіч быў зроблены гэты відэаролік.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя