У Супраслі адзначылі гадавіну бітвы пад Воршай

У Супраслі адзначылі гадавіну бітвы пад Воршай


У Супраслі адзначылі 505-ю гадавіну бітвы пад Воршай. 8-га верасня войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Канстанціна Астрожскага спыніла маскоўскую экспансію.

У Супраслі мерапрыемства прайшло ў межах Дзён спадчыны Рэчы Паспалітай. Урачыстасць адкрыў бургамістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі:

– Адкрываю Дні спадчыны Рэчы Паспалітай абодвух народаў у Супраслі.

Другая частка Дзён спадчыны Рэчы Паспалітай адбудзецца ў Супраслі 14-га верасня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя