Акадэмія рукадзелля наведвае Гайнаўшчыну

Акадэмія рукадзелля наведвае Гайнаўшчыну


Жыхары вёсак гміны Гайнаўка змогуць на працягу верасня прыняць удзел у майстар-класах па народным рукадзеллі, якія пад назвай „Этна інспірацыі” ладзіць Акадэмія рукадзелля.

Пасля правядзення заняткаў у мясцовасцях Хытрая і Махнатая, якія ладзіць гайнаўскі фонд „Яны гэта Мы”, яны адбудуцца ў Новаберазове, Арэшкаве, Ліпінах ды іншых вёсках.

Кажа старшыня фонду „Яны гэта Мы” Наталля Герасімюк:

– Задумваемся над тым, каб зрабіць такую пастаянную Акадэмію рукадзелля. Магчыма нейкую школу рукадзелля. Калі мы ездзім па розных вёсках, сустракаемся з рознымі людзьмі, аказваецца, што такіх майстроў і майстрых вельмі шмат. Яны робяць не толькі тое, чаму мы вучым, яны робяць цудоўныя рэчы, чаму б мы хацелі навучыцца ад іх.

Акадэмія рукадзелля – „Этна інспірацыі” ужо наведала гміны Чыжы і Дубічы Царкоўныя.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя