Фільм “Возера радасці” атрымаў узнагароды на кінафестывалі ў ЗША


Пісьменнік Віктар Марціновіч паведаміў у сваім акаўнце на Facebook, што фільм “Возера радасці”, які быў зняты паводле ягонага аднайменнага раману, атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Невадзе.

    Фільм Lake of Happiness Аляксея Палуяна па маім рамане \\\"Возера Радасці\\\" атрымаў узнагароды \\\"Best of the Fest\\\" and \\\"Best Narrative\\\" на кінафестывалі ў Невадзе (ЗША). Сардэчна віншую Аляксея, Насту і ўсю здымачную групу!

    Праз два тыдні фільм будзе паказаны на Drama International Short Film Festival у Грэцыі, пасля будзе гішпанская прэм\\\'ера ў Галіцыі

    (FICBUEU), пасля партугальская прэм\\\'ера ў Порту Beast International Film Festival, пасля зноўку Францыя - Dijon Film Festival, пасля адбудзецца нямецкая прэм\\\'ера на Hof International Film Festival, самым олдскульным фэсце створаным ў 60-я бацькамі нямецкай новай хвалі Фасбіндэрам, Хэрцагам, Вэндарсам як канкурэнт Берлінале для прасоўвання новага аўтарскага нямецкага кіно.

    На дадзены момант фільм быў паказаны ўжо на трох акрэдытаваных \\\"Оскарам\\\" фестывалях і адмыслоўцы кажуць, што ёсць вялікая вераемнасць высоўвання яго на ўзнагароду Кінаакадэміі ў наступным годзе.

    У Беларусь \\\"Возера Радасці\\\" прыедзе ў лістападзе.

Крыніца: Будзьма беларусамі!