Беларускі погляд на гісторыю Расеі

Беларускі погляд на гісторыю Расеі


У менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы прэзентавалі кнігу “Гісторыя Расеі ад сярэднявечча да сучаснасці”, гаворыць адзін з яе аўтараў – Алег Трусаў.

– Ідэя напісаць „Гісторыю Расеі” ў нас узнікла пасля таго, як ужо пабачыла святло „Гісторыя Польшчы”, напісаная Сімаковічам – гэта беларус Беласточчыны. Потым выйшла “Гісторыя Літвы”. Потым, па маёй прапанове, дарэчы, выйшла “Гісторыя Латвіі”. Пераклалі самую лепшую “Гісторыю Латвіі”. Зараз пішуць “Гісторыю Румыніі” па-беларуску. Ну, і тады я прапанаваў спадару Баршчэўскаму, – а чаму б нам не напісаць “Гісторыю Расеі”?

Кніга ўпершыню прадстаўляе беларускі пункт гледжання на гісторыю Расеі. Яе суаўтарамі з’яўляюцца Лявон Баршчэўскі і Аляксей Хадыка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя