Орля – апошні прыпынак “Бардаўскай восені-2018”

Орля – апошні прыпынак “Бардаўскай восені-2018”


Гурт “Босае сонца”, які ствараюць Алесь Кот-Зайцаў і Аляксандр Ясінскі, а таксама Віктар Шалкевіч – завяршылі сёлетні юбілейны 25-ы Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”.

Кажа старшыня Звязу ў карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты” Ігар Лукашук:

– Заканчваецца 25-ы фестываль “Бардаўская восень”. Працягваўся ён ажно два тыдні. Канцэрты адбываліся ў шматлікіх гарадах і мястэчках: Беластоку, Бельску-Падляшскім, Нарве, Нараўцы, Орлі. Канцэрты прайшлі ў школах, беларускіх ліцэях у Гайнаўцы ды Бельску–Падляшскім. Цягам гэтых двух тыдняў адбылося шмат падзей, звязаных з “Бардаўскай восенню”.

Канцэрты “Бардаў” суправаджала выстава плакатаў аўтарства Міхала Анемпадыстава, які быў цесна звязаны з гэтым найстарэйшым фестывалем беларускай бардаўскай і аўтарскай песні, і які пайшоў з жыцця ў студзені 2018 года. Шматлікія выступоўцы свае сёлетнія канцэрты прысвяцілі яго памяці.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя