Конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў


Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага 2019 года.

Конкурс праводзіцца, каб падтрымаць дзейнасць, накіраваную на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб’ектаў у Беларусі (каб яны маглі узяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 7 000 эўра);

Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 7 001 да 25.000 для праектаў тэрмінам, не меньш  за год;  абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);

Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 8 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

    актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека, (прыярытэт для праектаў скіраваных на даследванне ў грамадскай сферы);
     адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;
    наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;
    адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;
    устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
    рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
    наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).

Падрабязна з умовамі падачы заявак на конкурс і атрымання падтрымкі можна азнаёміцца ў прыкладзеным архіве файлаў на сайце Беларускага дома правоў чалавека.

Па ўсіх пытаннях звяртацца: grants.belarus@humanrightshouse.org

ПЦ "Вясна"

Крыніца: ПЦ "Вясна"