„Каласавіны” ў Пінкавічах

„Каласавіны” ў Пінкавічах


У Народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа, што на Піншчыне ў вёсцы Пінкавічы, адбыліся „Каласавіны”.

Тут літаратурна-музычны вечар традыцыйна ладзіцца ў дзень нараджэння класіка. Вучні мясцовых школ падрыхтавалі тэатралізаваныя выступы паводле твораў Якуба Коласа ды ўласныя вершы, прысвечаныя песняру Беларусі.

Музей з’яўляецца добрай пляцоўкай для такіх мерапрыемстваў, – адзначае дырэктарка ўстановы Жанна Верыч:

– Музей у шырокім сэнсе разумеецца як прастора памяці. Сёння людзі прыходзяць у музей не толькі для таго, каб атрымаць новыя веды, але каб знайсці пацверджанне сваім ведам наогул. Дакрануцца да сапраўдных сведкаў гісторыі. Эмацыйна адчуць мінулае. Таму мы ўсіх запрашаем у наш музей!

У Пінкавічах Якуб Колас настаўнічаў з 1904-га па 1906-ты год.

Музей створаны на падмурку той самай вучэльні.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя