Як дзялілі савецкае войска

Як дзялілі савецкае войска


Такімі ж восеньскімі днямі прадстаўнікі былых савецкіх рэспублік 27 гадоў таму дзялілі савецкае войска.

Як гэта адбывалася, распавядае былы дэпутат Вярхоўнага савета ХІІ склікання Алег Трусаў.

– Сабралася нас у вялікай зале – там генералы, палкоўнікі, і прыехаў апошні кіраўнік савецкага войска маршал Шапашнікаў. Савецкага Саюза не было, а войска савецкае засталося. Я падымаюся і кажу, што прадстаўнік Беларусі. «А якое ў вас званне?» – «Старшы лейтэнант запасу», – адказваю. А ў зале генералы за мной сядзяць. Пасля зноў пытанне: «Вы ўвогуле што тут прадстаўляеце?» Я кажу: “Прадстаўляю Рэспубліку Беларусь. А Вы, таварыш маршал, якую краіну прадстаўляеце?”

У выніку падзелу савецкага войска Беларусь атрымала шмат адзінак найноўшай на той час вайсковай тэхнікі, якой потым паспяхова гандлявала на сусветным рынку ўзбраенняў.

Максім Каўняровіч, Беларуска Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя