„Графіці на сценах Берасцейскай фартэцыі”

„Графіці на сценах Берасцейскай фартэцыі”


Надпісы на расейскай, польскай, грузінскай, нямецкай і іншых мовах, якія размешчаны на мурах фартэцыі над Бугам, зафіксавалі і прадставілі публіцы на прэзентацыі пад назвай „Графіці на сценах Берасцейскай фартэцыі”.

Мерапрыемства вёў мясцовы краязнаўца Іван Чайчыц, які разам яшчэ з дзвюма даследчыкамі вёў пяцігадовую працу па вывучэнні пакінутых там надпісаў:

– Львіная доля канешне – гэта імя і прозвішча. То бок гэта стандартны надпіс, калі чалавек проста пакідаў памяць пра сябе. Ён не думаў пра тое, што праз 70-80 гадоў хтосьці будзе стаяць і вывучаць гэты надпіс. Але тыя надпісы, якія нясуць у сабе рэальныя гістарычныя моманты, як я казаў пра надпіс на польскай мове, 3-га верасня 1939 года, а менаівта ў гэты дзень Берасце і крэпасць бамбіла нямецкая авіяцыя. Гэта канешне рэальны дакумент на цэглах гэтага гістарычнага месца.

Поўны гук у далучаным файле.

Матэрыялы даследванняў і прэзентацыі будуць аформлены на паперы і пакінуты ў чытальнай залі Гарадской бібліятэцы на бульвары Шаўчэнка, дзе і адбылася прэзентацыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя