Юры Хашчавацкі: Я хацеў бы зняць фінал Лукашэнкі

Юры Хашчавацкі: Я хацеў бы зняць фінал Лукашэнкі


Якім можа быць новы дакументальны фільм пра кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку?

Разважае кінарэжысёр Юры Хашчавацкі:

– Я даўно сфармуляваў пра што хацеў бы здымаць у сувязі з Лукашэнкам – гэта фінал, канец. З пункту гледжання мастака – гэта будзе вельмі цікава. Як гэта ўсё будзе адбывацца. Вось сёння, здымаць няма пра што, можна зняць пра тое, як тыраняць чарговых людзей. Ішоў адзін верблюд, ішоў другі верблюд, караван ідзе і ўсё, а зменаў нейкіх, кульмінацый, тое на чым будуецца драматургія, не існуе.

Юры Хашчавацкі з’яўляецца аўтарам аднаго з першых дакументальных фільмаў-даследванняў, прысвечанага прыходу да ўлады кіраўніка Беларусі „Звычайны прэзідэнт”.

Масім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя