Персанальная выстава Наталлі Клімовіч ў Гародні

Персанальная выстава Наталлі Клімовіч ў Гародні


Творчая пляцоўка крамы “Лёля”, што ў цэнтры Гародні стала месцам, дзе дэманструецца персанальная выстава Наталлі Клімовіч.

Наталля на гэтай экспазіцыі паказвае свае старыя працы, якія будуць цікавыя не толькі гарадзенцам, але і турыстам, што прыязджаюць у Гародню.

Пра экспазіцыю кажа Наталля Клімовіч:

— На гэтай выставе прадстаўлены працы: эцюды, замалёўкі, хуткія накіды. Тут наша Гародня, Наваградак, Любча… Асаблівасць у тым, што там выяўленыя некаторыя такія моманты з нашага гарадскога быту, якіх. У прынцыпе ўжо няма. То бок гэта, можна сказаць, міні-гістарычная выстава.

Для Наталлі Клімовіч на гэтай выставе самымі цікавымі з’яўляюцца гарадзенскія дворыкі, якіх зараз няма.

—Там шмат знакавых месцаў, якія кожны можа пазнаць. Ёсць такія дворыкі, якія некалі былі такія шурпатыя, каларытныя, а цяпер яны такія прыгожыя і вычышчаныя, што не заўсёды можна пазнаць, што гэта было так.

Экспазіцыя працаў Наталлі Клімовіч будзе дэманстравацца ў Гародні да канца ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя