Медыяцэнтру, які працуе на Берасцейшчыне, споўніўся адзін год

Медыяцэнтру, які працуе на Берасцейшчыне, споўніўся адзін год


Адзін год – роўна столькі спаўняецца Медыяцэнтру, які працуе на Берасцейшчыне. Яго арганізавалі сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”.

Асноўная мэта – дапамагчы прадстаўнікам медыя працаваць у адпаведнасці з выклікамі грамадства, апошнімі тэндэнцыямі і тэхналагічнымі новаўвядзеннямі, – распавяла адная з заснавальніц Алена Каховіч:

– Мы ўжо даўно бачылі такую патрэбу для прадстаўнікоў NGO, каб яны, і мы таксама, навучыліся больш якасна і грунтоўна працаваць з журналістамі, з берасцейскімі СМІ, даступна даносіць сваю ідэю да берасцейцаў. І вось быў арганізаваны гэты Медыяцэнтр.

Як адзначыла Алена Каховіч, бліжэйшыя мерапрыемствы Медыяцэнтру запланаваныя на верасень. Сачыць за афішамі можна праз сацыяльныя сеткі або на сайце арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя