У Варшаве праходзіць 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі

У Варшаве праходзіць 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі


Праграма сёлетняе Парафіяды традыцыйна грунтуецца на клясычнай грэцкай трыядзе: стадыён, тэатар й храм.

Парафіяда, гэта цыклічнае імпрэза, заснаваная каталіцкім Ордэнам Піяраў. У Парафіядзе прымае ўдзел моладзь школьнага ўзросту, якая гартуецца вакол спартовых клюбаў і асяродкаў палякаў замежжа.

Праграма сёлетняе Парафіяды традыцыйна грунтуецца на клясычнай грэцкай трыядзе: стадыён, тэатар й храм. Кожны з элемэнтаў трыяды зьяўляецца неад’емнай часткай нефармальнай адукацыйнай праграмы Парафіяды.

Напрыклад, маладыя людзі штодня бяруць удзел у спартовых спаборніцтвах, адбываюць каталіцкія рэлігійныя абрады, а таксама практыкуюць малыя тэатральныя формы. Працягвае прэс-сакратар сёлетняй Парафіяды ксёндз Яцак Волан.

Яцак Волан: Парафіяда, гэта вялікае сьвята спорту, культуры й веры. Адпаведна, тут мы маем культурніцкія, спартовыя й духоўныя мерапрыемствы.Парафіядная трыяда ўключае ў сябе спартыўныя выпрабаваньні. Спаборнцітвы адбываюцца ў 13 дысцыплінах у 16 катэгорыях. Маладыя парафіяне могуць удзельнічаць у гэтых спаборніцтвах.

Таксама прадугледжаныя культурніцкія імпрэзы. Напрыклад, конкурсы ведаў, творчыя паказы, а таксама разьбярства. Вельмі важная частка, гэта наведваньне польскай сталіцы. Безумоўна, неадʼемная частка Парафіяды гэта, духоўнае дасканаленьне. Ранішнія й вячэрнія малітвы ў суправаджэньні аматарскіх выступаў.

На Парафіяду запрашаем ня толькі польскіх удзельнікаў, але й прадстаўнікоў замежжа. Сёлета да нас прыехалі ня толькі дзеці з Усходняй Эўропы, але й зь Нямеччыны. Маем 56 прадстаўнічых груп з асяродкаў палякаў замежжа, у тым ліку 19 зь Беларусі.

Больш падрабязна пра праграму 30 юбілейнай Парафіяды расказвае кіраўнік інфармацыйнага бюро Парафіяды Бажэна Стэцкевіч.

Бажэна Стэцкевіч: 1,5 тысячы ўдзельнікаў з 7 краін: Польшча, Беларусь, Летува, Латвія, Расея, Украіна, а таксама Расея й Нямеччына. Польскіх груп каля 40, а беларускіх 19. Большасьць беларускі груп прыехалі з Гарадзеншчыны, але ёсьць зь Вялейкі й Глыбокага. (...)

На цырымоніі закрыцьця Парафіяды пераможцы спартыўных спаборніцтваў атрымаюць каштоўныя ўзнагароды.

Кожная група моладзі, якая ўдзельнічае ў Парнафіядзе мае сваіх апекуноў. Апекуны суправаджаюць моладзь на працягу ўсяго мерапрыемства, зазвычай імі зьяўляюцца неабыякавыя вернікі, якія кіруюць рознымі моладзевымі праектамі пры парафіях. Працягвае апякун гарадзенскай групы маладзёнаў парафіі Найсьвяцейшага адкупленьня Ганна Кулікоўская.

Ганна Кулікоўская: Прывезла сюды 15 дзяўчат і хлапчукоў. Гэта дзеці, якія ходзяць у тэатар імя Яна Паўла ІІ у Дзевятоўцы. Мы вельмі ганарымся нашым тэатрам. Пастаянна выступаем на Вялікдзень і Каляды, а таксама выступалі ў шпіталі. Прыезд на Парафіяду стаў для іх узнагародай за творчую працу. Парафіяда, гэта нешта надзвычайнае, яна наўпрост зараджае нас!

Ірына Кахоцкая: Мы прыехалі з парафіі Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Тракелях. Шосты раз наведваем Парафіяду, прывезьлі 10 хлопцаў і 5 дзяўчат.

Абсалютна розныя дзеці, хтосьці зь іх займаецца спортам, а хтосьці мастацтвам. Парафіяада кожны год зьмяняецца, робіцца ўсё большь цікавай.

Парафіяда адбываецца на тэрыторыі дзьвюх варшаўскіх вышэйшых навучальных устаноў. 1500 удзельнікаў абітаюць у інтэрнатах Галоўнай школы сельскай гаспадаркі, а спартовыя спаборніцтвы праходзяць у Акадэміі фізычнага выхаваньня.

Урачыстае цырымонія закрыцьця Парафіяды адбудзецца 13 ліпеня.

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Эдуард Жолуд

Źródło: Беларуская служба Польскага радыё