У Польшчы неўзабаве выдадуць падручнікі для беларускіх ліцэяў

У Польшчы неўзабаве выдадуць падручнікі для беларускіх ліцэяў


Канцэпцыя ўжо ёсьць, можна пачынаць пісаць – настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі.

Рэформа сярэдняй адукацыі ў Польшчы выклікала неабходнасьць выданьня новых падручнікаў, у тым ліку па беларускай мове для новага чатырохгадовага ліцэю.

Актуальна для ліцэістаў першага й другога клясаў існуюць выдадзеныя некалькі гадоў таму падручнікі па беларускай мове.

Нагадаем, у Польшчы сярэдняя адукацыя складаецца з дзьвюх ступеней: васьмігадовай базавай школы й чатырохгадовага ліцэю.

Паводле Яна Карчэўскага, настаўніка беларускай мовы ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы на Беласточчыне, Міністэрства адукацыі Польшчы згадзілася, каб моладзь вучылася па гэтых падручніках таксама ў новым ліцэі.

Існуе аднак пільная неабходнасьць падрыхтоўкі новых падручнікаў для трэцяга й чацьвёртага клясаў. Канцэпцыя ўжо ёсьць, можна пачынаць пісаць – гаворыць Ян Карчэўскі.

Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце далучаны гукавы файл

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё