У гмінах Нарва і Мельнік прагучаць „Агулькі над Нарвай”

У гмінах Нарва і Мельнік прагучаць „Агулькі над Нарвай”


„Агулькі над Нарвай” – 15-я падляшска-палескія сустрэчы з традыцыяй „Там по маёвуй росі” стартуюць 14 красавіка ў сямі вёсках гмінаў Нарва і Мельнік.

Фестываль „Там по маёвуй росі” традыцыйна ладзіць Музей малой айчыны ў Студзіводах і яго нязменны дырэктар і стваральнік Дарафей Фіёнік, які імкнецца адрадзіць традыцыю на беларускіх вёсках Падляшша.

– Назва агулькі, рагулькі – гэта тое ж самае. Агулькі – гэта веснавыя песні велікоднага тыдня. У ваколіцах Бельска, Гайнаўкі, Нарвы – то будуць агулькі. Але калі возмем Дубяжын, Падкляшчэлі – то ўжо будуць рагулькі. Назва рагулькі сягае аж да Кобрыня. Там барадайкі пачынаюцца ад палескага Драгічына. Каля Століна веснавыя песні называюць канапелькі, таксама як і каля Беластоку.

У фестывалі прыме ўдзел гурт „Жэмэрва” і дзіцячая група „Жэвжыкі” з Бельска Падляшскага ды некалькі калектываў з Палесся.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя