Ў-моўны клюб пачынае сваю працу ў Віцебску

Ў-моўны клюб пачынае сваю працу ў Віцебску


Моладзь БНФ запрашае на сустрэчы ўсіх, каму неабыякавая беларуская мова.

Маладыя дзеячы Беларускага Народнага Фронту запрашаюць усіх, каму неабыякавая беларуская мова, у новы дыскусійны клюб. Ў-моўны клюб – гэта месца, дзе можна паразмаўляць на жывой мове, падцягнуць свой узровень валоданьня роднай мовай, пазнаёміцца з іншымі беларускамоўнымі людзьмі, цікава й карысна правесьці час.

Пра Ў-моўны клюб распавядае лідарка Моладзі БНФ Ганна Пахолка:

«Наша ініцыятыва накіраваная да тых, хто дрэнна ведае беларускую мову або добра ведае, але жадае практыкавацца. Ёсьць магчымасьць зьбірацца ў нефармальнай абстаноўцы і размаўляць. Няма падручнікаў, дамашніх заданьняў і г.д. Мы ладзім прагляды фільмаў на беларускай мове абмяркоўваем навіны, чытаем кнігі.

Адбылося ўжо некалькі сустрэч у Менску, у суботу першая сустрэча клюбу ў Віцебску. Мы вырашылі, што калі мерапрыемства спадабаецца, то будзем адкрываць такія Ў-моўныя клюбы ў іншых гарадах...Беларуская мова карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю, моладзь жадае адраджаць беларушчыну, і ўсё больш людзей перастае саромецца і пераходзіць на беларускую мову».

больш падрабязнае інтэрвію ў далучаным гукавым файле

Сустрэчы Ў-моўнага клюба адбываюцца ў Менску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-39, а ў Віцебску першае спатканьне ў суботу (вул. 1-я Сенненская, д.5).

нг

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё