Уладзімір Арлоў: Спадзяюся, што вяртанне імёнаў айцоў БНР урэшце адбудзецца

Уладзімір Арлоў: Спадзяюся, што вяртанне імёнаў айцоў БНР урэшце адбудзецца


У «Арт-Сядзібе» прайшла лекцыя Уладзіміра Арлова пра асобаў БНР і іх лёсы. Гісторык адзначыў, што і на сёння невядомае месца пахавання многіх дзеячаў, якія спрычыніліся да актыўнай асветніцкай дзейнасці і развівалі беларускую нацыянальную ідэю.

Кажа Уладзімір Арлоў:

– Мяне хвалююць многія таямніцы лёсаў дзеячаў БНР. Ёсць людзі, якія папросту зніклі. Пра некаторых мы ведаем, калі хоць нейкую дату ведаем, дзе і калі трагічна скончыўся іх жыццёвы шлях – закатавалі, расстралялі. А пра некаторых мы практычна нічога не ведаем. Дзе іх магілы? Куды мы можам прыйсці і пакланіцца ім?

Уладзімір Арлоў правёў таксама і міні-прэзентацыю сваёй новай кнігі „Імёны Свабоды”, у якой некалькі дзясяткаў старонак прысвечаныя асобам дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтаркі

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя