Рыхтуецца кніга рэпартажаў пра жыхароў Белавескай пушчы

Рыхтуецца кніга рэпартажаў пра жыхароў Белавескай пушчы


Ганна Кандрацюк-Сьвярубская атрымала стыпэндыю маршалка Падляскага ваяводзтва на выданьне кнігі на беларускай мове.

Журналістка тыднёвіка беларусаў у Польшчы 'ʼНіваʼʼ Ганна Кандрацюк-Сьвярубская апынулася сярод 16 творцаў, якія атрымалі стыпэндыі маршалка Падляскага ваяводзтва ў галіне мастацкай творчасьці, распаўсюду культуры і абароны помнікаў.

У рамках стыпэндыі ўзьнікнуць рэпартажы, героямі якіх будуць жыхары Белавескай пушчы па абодвух баках мяжы. Варта адзначыць, што ўсе будуць на беларускай мове.

Размова з Ганнай Кандрацюк-Сьвярубскай у далучаным гукавым файле.

Міхась Стэпанюк

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё