Выдавецтва "Галіяфы" здае ў друк адразу 7 кніг

Выдавецтва "Галіяфы" здае ў друк адразу 7 кніг


Мінскае прыватнае выдавецтва "Галіяфы" пачало новы выдавецкі год. Да друку падрыхтавана 7 кніг, чатыры з якіх ужо здадзены ў друкарню і на іх выданне падпісаны дамовы.

Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў адзначае, што гэта вельмі розныя кнігі – ад традыцыйнай прозы і паэзіі, да мастацтвазнаўчых эсэ і фантастыкі:

- Мы падпісалі кантракт з друкарняй. На гэтым тыдні запускаецца 7 кніг, але толькі на 4 з іх падпісалі дамовы, яшчэ 3 чакаюць сваёй чаргі. Сярод іх кнігі Віктара Жыбуля, Алеся Бычкоўскага, Яўгена Шунейкі. Таксама запланаваны кнігі Вольгі Гапеевай, Веры Бурлак і дэбютны зборнік Каці Макарэвіч.

Такім чынам, неўзабаве ў “Галіяфаў” выйдуць кнігі адразу ў чатырох заснаваных імі кніжных серыях: для найнойшай мастацкай беларускай літаратуры “Другі фронт мастацва”, для беларускай фантастыкі "Калекцыя беларускай фантастыкі", па візуальнаму мастацтву “Адсутнае беларускае мастацтва” і для пачаткоўцаў з літаб’яднання “Вобла” – “Час Воблы”.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя