У Гародні з’явілася віртуальная рэклама “сядзення дома” пры каронавірусе

У Гародні з’явілася віртуальная рэклама “сядзення дома” пры каронавірусе


“Сядзі дома! Чытай Hrodna.life” – такія надпісы з’явіліся на сценах пяці будынкаў Гародні раніцай 23 сакавіка.

Аднак надпісы, на жаль, з’явіліся толькі віртуальна, такі фотамантаж зрабілі ў рэдакцыі Hrodna.life.

Тлумачыць рэдактар выдання Аляксей Шота:

– Мы заклікаем нашых чытачоў да магчымай самаізаляцыі, калі гэта магчыма, калі праца дазваляе. Мы самі зараз працуем з большага з дому. У офіс рэдка наведваемся. Мы скарысталіся пракладам рускіх калег. Пабачылі, як у Екацерынбургу вывесілі на сценах дамоў вялікія банэры: “Сядзіце дома – чытайце нас”. Пакуль што мы такой рэакламы не зрабілі, але не выключаем, што зробім яе ў рэальнасці. Пакуль што мы зрабілі толькі ў фоташопе.

Аляксей Шота
ўпэўнены, што на старонках выдання любы чытач знойдзе сабе нешта цікавае.

– Чаму чытайце Hrodna.life? Бо ў нас даволі вялікі архіў. І шмат не толькі актуальнай інфармацыі, хаця можна сачыць і за валютай, і за вірусамі, і за ўсімі іншымі пытаннямі. Але шмат і вялікіх матэрыялаў, якіх хопіць на доўгія дні, калі вы заселі дома і баіцеся выходзіць. То можаце чытаць. У нас шмат матэрыялаў і гістарычных, і іншага кшталту таксама.

Журналіст упэўнены, што і такая рэклама павінна паспрыяць наведвальнасці анлайн-рэсурсаў падчас каронавіруса.

Беларускае Радыё Рацыя



Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя