„Паміж лакальнай традыцыяй і агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі”

„Паміж лакальнай традыцыяй і агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі”


„Паміж лакальнай традыцыяй і агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі” – навуковая міжнародная гістарычная канферэнцыя з такой назвай пройдзе ў Гародні ў памяшканні „Цэнтра гарадскога жыцця” з 7-га па 8-га лістапада.

Пра акалічнасці навуковага форуму кажа прадстаўнік культурнай пляцоўкі, дзе ён пройдзе, Сяржук Герман.

– Гэта ўжо добрая традыцыя ўсё гэта рабіць пасля дзён Святога Губерта. А ў цэнтры ўвагі будзе горад Гародня, у шырокім сэнсе гэтага слова, таму што гэта сам горад Гародня, але будуць і іншыя гарады. Гэта будзе гісторыя ўрбаністыкі, некаторыя з тэмаў дакладаў, але асноўнае – гэта, канешне, будзе горад Гародня. Каля 30 удзельнікаў, якія з’зджаюцца, найперш, канешне, з Беларусі, Украіны і Літвы, якія займаюцца гісторыяй горада.

Традыцыя правядзення навуковай канферэнцыі па гісторыі Гародні ды ўрбаністыцы ў больш шырокім сэнсе пачалася ад вядомых падзеяў расправы і звальнення вядомых гісторыкаў навукоўцаў з Купалаўскага універсітэта Гародні. Тады гэтыя канферэнцыі, як і цяпер, з’яўляюцца здаровай альтэрнатывай навуковых даследаванняў і іх папулярызацыі ў Беларусі.

Пачатак канферэнцыі 7-га лістапада ў 9.30. Уваход вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя