Як адказваць на пытанне \\\"Чый Міцкевіч?\\\"


У пачатку мінулага года пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім гуртом  \"Гайдамакі\" запісаў альбом паводле творчасці Адама Міцкевіча.

Гэта 10 песняў па матывах тэкстаў \"Крымскіх санетаў\", \"Дзядоў\", \"Конрада Валенрода\", \"Рэдута Ардона\" і цыкла \"Лазанскай лірыкі\".

У праект таксама былі запрошаны тры артысты, якія па-свойму разам з Анджэем Стасюком інтэрпрэтавалі Міцкевіча. Гэта беларускі паэт, перакладчык і рэпер Віталь Рыжкоў, Мамаду Дыуф - нямецкі грамадскі дзеяч і музыка з польскім грамадзянствам, і Адэб Шамун, сірыйскі перкусіяніст і вакаліст, які жыве ў Польшчы.

Пераклад Міцкевіча на беларускую мову зрабіў сучасны беларускі паэт Андрэй Хадановіч.

Будзьма беларусамі!

Крыніца: Будзьма беларусамі!