Гародня: шахты ў Салігорску – на курсах «Мова Нанова»

Гародня: шахты ў Салігорску – на курсах «Мова Нанова»


У Гародні на курсах «Мова нанова» размаўлялі пра шахты і здабычу калійнай солі ў Салігорску, госцем гарадзенскіх курсаў быў шахцёр Глеб Сандрас.

На яго думку, соль – гэта тое, за кошт чаго папаўняецца беларускі бюджэт:

– Шахты – гэта соль беларускае зямлі, гэта тое, што корміць і забяспечвае нас. Безумоўна, не толькі салігорцаў, але і беларускі бюджэт, дзякуючы чаму мы і існуем. Гэта, безумоўна, наш гонар, тое, чым мы мусім ганарыцца. Соль ад лацінскага слова, што азначае сонца. Соль утвараецца менавіта дзякуючы сонцу: вада выпарваецца і з’яўляецца соль. Таму я калісьці сказаў, што Салігорск – гэта горад сонца і солі. То бок гэта горад сонца ў такім квадраце.

Глеб Сандрас упэўнены, што здабыча солі – галоўнае, на чым трымаецца горад Салігорск:

– Каля чатырох тысяч чалавек задзейнічана на падземных прафесіях. Прадпрыемства «Беларуськалій» – гэта каля 17 000 горных інжынераў, бухгалтараў ды іншых. Безумоўна, гэта вялікая машына, горадаўтваральнае прадпрыемства.

Наступным госцем на курсах «Мова Нанова Гародня» будзе музыка Сяргей Доўгушаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя