Гісторыя Баўхауса праз прызму аўтарскіх правоў

Гісторыя Баўхауса праз прызму аўтарскіх правоў


Нямецкі Баўхаус вядомы ўсяму свету як Вышэйшая школа будаўніцтва і мастацкага канструявання, навучальная ўстанова і мастацкае аб’яднанне, і нават адпаведны кірунак у архітэктуры.

Цікавасць да будаўніцтва масавага, тыпавога жылля, якое распаўсюдзілася ў тым ліку ў Беларусі і Польшчы. Акрамя гэтага гісторыя Баўхауса ўздымае надзённае пытанне аховы аўтарскага права вольнага творцы. Пра гэта і іншае размаўлялі наведнікі лекцыі “Гісторыя Баўхауса праз прызму аўтарскіх правоў”.

Гаворыць кандыдатка навук Віленскай акадэміі мастацтваў у галіне мастацтвазнаўства Ала Пігальская:

– Сітуацыя, напэўна, не вельмі адрозніваецца ад той, у якой былі студэнты, выпускнікі Баўхауса. Калі дызайнер мае намер адстойваць і абараняць свае правы, то ён будзе, канешне, больш абаронены, чым, дапусцім, чалавек, які давярае працадаўцу. Часцяком працадаўца можа выкарыстоўваць працы дызайнера па сваім меркаванні.

Другая частка лекцыі крытыкі мастацтва Алы Пігальскай на тэму “Роля Баухауса ў савецкай архітэктуры” адбудзецца 20 кастрычніка ў менскай “Арт-галерэі”, што месціцца ў Палацы мастацтваў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя