Тарасаў Кастусь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Тарасаў Кастусь

Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры. Болей »


Казакоў Валерый, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Казакоў Валерый

Кожны значны пісьменнік раскрываецца чытачам сваёй тэмай — але не проста тэмай як субстанцыянальным адзінствам створаных герояў і падзей, а тэмай-вобразам, тэмай-інтанацыяй, тэмай-жанрам. Змененая падчас творчасці мастакоўскай воляй, яна становіцца свайго роду апазнавальным знакам аўтара: «Судьба человека» — Міхаіл Шолахаў, «Пайсці і не вярнуцца» — Васіль Быкаў… У пісьменніка Валерыя Казакова такім знакам з’яўляецца тэма чынавенства. Болей »


Гартны Цішка, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Гартны Цішка

Кнігу Цішкі Гартнага (Зміцера Хведаравіча Жылуновіча; 1887–1937) склалі найлепшыя яго вершы розных гадоў, дзве квадры рамана «Сокі цаліны», апавяданні. У дадатку змешчаны кароткая аўтабіяграфія, згадкі пра бацьку дачкі Галіны Жылуновіч, урывак з успамінаў Льва Клейнбарта. Гэта шасцідзясяты том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Цвірка Кастусь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Цвірка Кастусь

У аднатомнік выбраных твораў Кастуся Цвіркі (нар. 1934) увайшло самае значнае з яго паэзіі, прозы і публіцыстыкі. Шэсцьдзясят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Адамовіч Алесь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Адамовіч Алесь

Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар твораў пра вайну, заўсёды помніў пра гэта. Аднак няўжо зло непазбежнае і вечнае? Розум і сумленне пісьменніка-гуманіста не маглі згадзіцц... Болей »


Адважны Вінцук, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Адважны Вінцук

У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) і позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лон... Болей »


Барскі Алесь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Барскі Алесь

Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У кнізе сабраны найбольш значныя творы розных жанраў — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі, літаратуразнаўства. Фотаілюстрацыі з сямейнага а... Болей »


Вярцінскі Анатоль, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Вярцінскі Анатоль

Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго ідэйна-эстэтычнае і маральнае крэда. Сорак шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Някляеў Уладзімір, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Някляеў Уладзімір

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Зуёнак Васіль, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Зуёнак Васіль

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя