Гумянюк Юры, Вуліца тыгровых архідэяў

Вуліца тыгровых архідэяў

вершы 1987-2003

Гумянюк Юры

Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя і назіральна-саркастычна-кемлівыя. На першы погляд цяжка вызначыць да якога “клану” паэтаў залічыць Гумянюка. Часам здаецца, што ён патрыё... Болей »


Вусцішны пакой

Вусцішны пакой

Зборнік містычнага апавядання

Зборнік «Вусцішны пакой» змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’днаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра нязменную цікавасць пісьме... Болей »


Гілевіч Ніл, Выбар

Выбар

Гілевіч Ніл

У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, івтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Самойла Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Самойла Уладзімір

Кніга “Выбранае” Уладзіміра Самойлы — другая ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” — гэта складзены ўпершыню зборнік працаў апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я. Купалы, К. Сваяка, Н. Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920—1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філасофскія эсэ, у тым лі... Болей »


Коўтун Валянціна, Выбранае

Выбранае

Коўтун Валянціна

Гэты зборнік - апошні, які сюіала пры жыцці выдатная беларуская паэтка і грамадская дзеячка Валянціна Коўтун. У яго ўвайшлі лепшыя творы Валянціны Міхайлаўны, у тым ліку вядомая нізка вершаў «Малітва да Калымы», напісаных ад імя Лесі Беларускі - увасаблення подзвігу беларускіх жанчын, паэмы, лібрэта оперы, прысвечанай святой Ефрасінні Полацкай. Зборнік будзе годным падарункам усім аматарам беларускай літаратуры і помнікам ягонай аўтарцы... Болей »


Станкевіч Адам, Выбранае

Выбранае

Станкевіч Адам

Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891–1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Някляеў Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Някляеў Уладзімір

“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны для Уладзіміра Някляева, найбольш адпаведны прыродзе ягонага таленту. Гэта тая дыстанцыя, на якой паэт найглыбей дыхае, лепш за ўсё... Болей »


Гарэцкі Гаўрыла, Выбранае

Выбранае

Гарэцкі Гаўрыла

Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі, а таксама лісты і складзены братамі Гарэцкімі «Маскоўска-беларускі слоўнік». Творчая спадчына Г. Гарэцкага ўпершыню сабраная пад адной ... Болей »


Улашчык Мікалай, Выбранае

Выбранае

Улашчык Мікалай

Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку давялося зведаць усе кругі гулагаўскага пекла, але зламаць яго не ўдалося, ён не адступіўся ад свайго і здолеў шмат што здзейсніць з з... Болей »


Бураўкін Генадзь, Выбранае 1955-1995

Выбранае 1955-1995

Вершы, паэмы, казкі, песні

Бураўкін Генадзь

У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя