Міхалюк Дарота, Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.

Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг...

ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці

Міхалюк Дарота

У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы ставіцца шмат важных і актуальных пытанняў, сярод іншага датычных развіцця беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэння розны... Болей »


Лыч Леанід, Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе

Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Е...

(1944 - 1950 гг.)

Лыч Леанід

Паказана дзейнасць нацыянальна-патрыятычных колаў беларускай паваеннай эміграцыі, найперш педагогаў, саміх бацькоў па арганізацыі на тэрыторыі краін Заходняй Еўропы дашкольных устаноў, школ, гімназій ва ўмовах вайны і пасля яе заканчэння. Дзякуючы старанню галоўным чынам педагогаў навучальна-выхаваўчы працэс ва ўсіх створаных для дзяцей установах будаваўся ў адпаведнасці з беларускімі нацыянальна-культурнымі, моўнымі стандартамі, што сп... Болей »


Лыч Леанід, Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

тэарэтычны і практычны аспекты

Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца фармаванне канцэпцыі беларускай нацыяналь-най ідэі і шляхі пераўвасаблення яе ў практыку. З усяго комплексу звязаных з гэтым пытанняў найбольш падрабязна разгледжаны нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва і асветніцка-моўны фактар. Храна-лагічна кніга заканчваецца 30-мі гадамі ХХ ст. Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гісторыяй нацыянальна-адраджэнскага руху на Беларусі. Болей »


Здановіч Н. I., Трусаў A. А., Беларуская паліваная кераміка XI-XVIII стст.

Беларуская паліваная кераміка XI-XVIII стст.

Здановіч Н. I., Трусаў A. А.

Даследуюцца вытворчасць i распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі паліванага посуду, кафлі, будаўнічых матэрыялаў, іншых прадметаў з керамікі (падсвечнікаў, люлек, дзіцячых цацак, свістулек), ix гістарычнае развіццё, асартымент, спосаб фармоўкі, тыпалогія, прылады працы. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, этнографаў, мастакоў-керамістаў, тых, хто цікавіцца гісторыяй i культурай Беларусі. Болей »


Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.

Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія ...

Зборнік аналітычных артыкулаў

Зборнік аналітычных артыкулаў прысьвечаны аналізу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама ацэнцы разьвіцьця усёй беларускай палітычнай сыстэмы апошніх дзесяці гадоў. Таму ў зборніку маюцца артыкулы “Палітычная сыстэма Беларусі з 1990 па 1996 год” і цэлы раздзел “Палітычная сыстэма Беларусі з 1996 па 2000 год”. Самі ж прэзыдэнцкія выбары 2001 году выклікалі вялікае напружаньне і узрушэньне ў Беларусі. Цягам летніх месяцаў наконт іх... Болей »


Карповіч Лявон, Беларуская паштовая марка

Беларуская паштовая марка

ад вытокаў да эміграцыі і Незалежнасьці

Карповіч Лявон

Пад вокладкай гэшай кніжачкі ўпершыню сабрана разам амаль усё, што вядома пра Беларускія маркі ў перыяд ад першай маркі ў часы Беларускай Народнай Рэспублікі да першай маркі ў Незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Гісторьія паштовай маркі неразрыўна зьнітаваная з гісторьіяй краіны і яе народа. Ёй прыходзіцца пераадольваць усе этапы гістарьічнага развіцьця. Пазнаючы гісторыю паштовых марак, адначасова пазнаецца і гісторыя краіны, і яе культура... Болей »


Саўка Зьміцер, Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы

Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы

Пяцьдзясят гадоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (1949–1999). Падзеі. Дакумэнты. Успаміны. Персаналіі

Саўка Зьміцер

Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы. Болей »


Гардзіенка Алег, Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР)

Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР)

стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943-1995)

Гардзіенка Алег

Кніга «Беларуская Цэнтральная рада (БЦР): стварэннс — дзейнаснь — заняпад (1943-1995)» (29-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») распавядае пра нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду са згоды немцаў. У кнізе апісваюцца ўмовы запачаткавання БЦР, надаецца ўвага арганізацыйным і побытавым пытанням. Таксама аўтар даследуе перыяд эвакуацыі з Беларусі, аднаўленне працы Рады ў паваеннай Нямеччыне, а затым і ва ўмовах ... Болей »


Баршчэўскі Аляксандар, Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць

Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць

частка 1

Баршчэўскі Аляксандар

У Санкт-Пецярбурзе, У Францыі, Нямеччыне, Празе, і ў Каўнасе, менавіта ў гэтых згаданых краінах і гарадах доўгі час існуюць своеасаблівыя і адметныя беларускія эміграцыйныя асяродкі. Уяўляючы сабой адрозную культуру, у асяроддзі іншай культуры, беларусы не губляюцца за мяжой і не асімілююцца. У стасунках з іншымі культурамі яны ствараюць новую субкультуру, аказваючы уплыў і на дамінуючую ў краіне свайго месцазнаходжання. Важнейшую ролю ... Болей »


Баршчэўская Ніна, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Баршчэўская Ніна

Дысэртацыя прафэсара Варшаўскага ўнівэрсітэту Ніны Баршчэўскай першая спроба перадачы погляду беларускае эміграцыі на беларускую мову як нацыятворчы чыньнік, што будаваць тоеснасьць беларускага народу і дапамагаў, захаваць сваю адметнасьць як на чужыне гэтак і на Радзіме. Праца – гэта свайго роду ўдзячнасьць рупліўцам беларускае мовы, што знаходзячыся далёка ад Беларусі, намагаліся захаваць чысьціню роднае мовы. Прааналізаваўшы эмігранц... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя