Барадулін Рыгор, Амплітуда смеласці

Амплітуда смеласці

I лірыка, і гумар.

Барадулін Рыгор

Вершы, эпіграмы, гумарэскі складаюць зборнік Рыгора Барадуліна “Амплітуда смеласці”. Тут вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма. Паэму гэтую сам аўтар акрэсліў, як наравістую і назваў «Смаргонская акадэмія». Назва п'есы абраная невыпадкова, ды і не з'яўляецца яна аўтарскай. У беларускай энцыкл... Болей »


Анаґрафы, 2-3/1978-1979

Анаґрафы

Anagraphs

2-3/1978-1979

АНАҐРАФЫ маюць на мэце інфармаваць беларусаў дзеколечы яны жывуць, гэтак як і амэрыканскую супольнасьць, - што да ідэяў, мэтаў і сродкаў Беларускага Харытатыўна-Адукацыйнага Фонду; падаваць да публічнага ведама тыя пераважна дакуманты, зьвязаныя з працамі падобных арганізацыяў, якія зьяўляюцца маладаступнымі ў васяродзьдзі беларускім. Яна і Аліцыі Пятроўскіх Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд зьяўляецца фондам кажнага чалавека, які с... Болей »


Бычкоўскі Алесь, Анамалія

Анамалія

Бычкоўскі Алесь

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор ... Болей »


Івашчанка Анатоль, Анаталогія

Анаталогія

Апавяданні, запісы, эссэ

Івашчанка Анатоль

Прэмія "Дэбют" 2016 года! "Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-м стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да с... Болей »


Содаль Уладзімір, Анекдоцік у роцік

Анекдоцік у роцік

Смяшынкі, жартоўкі, анекдоткі, досціпы ў запісах і апрацоўцы Уладзіміра Содаля і яго ўнучка Сержыка

Содаль Уладзімір

Некалі першы наш народны паэт Ф. Багушэвіч — ён жа Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — прароча сказаў: «Той люд жыве, што свае песні мае!» Перафразуючы гэты крылаты паэтаў афарызм, з такой жа пэўнасцю можна сказаць: «Той люд жыве, што свой гумар мае». Гумар — лекар. Ён адначасова і барометр духу нацыі. Без гумару наша жыццё было б шэрае, невыразнае, панылае. Мабыць, таму гумар у нашым народзе ніколі не зводзіўся. Беларускія фал... Болей »


Дранько-Майсюк Леанід, Анёлак і я

Анёлак і я

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом... Леанід Дран... Болей »


Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж, Анёлы, чэрці і кабеты

Анёлы, чэрці і кабеты

апавяданні

Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж

Зборнік «Анёлы, чэрці і кабеты» – плён сямігадовай супрацы пісьменніка Паўла Ляхновіча з аўтарам апавяданняў. Шмат гадоў таму спадар Павал адгукнуўся на прапанову паэткі Ніны Мацяш перакласці на беларускую мову два апавяданні папулярнага ў Польшчы пісьменніка з Любліна, але ўцягнуўся, і прапанаваная да ўвагі чытачоў кніга ўтрымлівае аж шэсцьдзесят твораў, якія сваёй формай нагадваюць прыпавесці. Выданне зборніка апавяданяў Збігнева Улад... Болей »


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Антон Антановіч

Антон Антановіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі, выяўленне спэцыфікі і ролі старабеларускай мовы - дзяржаўнай мовы ВКЛ. Антон Антановіч вёў даследаванне кітабаў - рукапісных помнікаў 16... Болей »


Віцьбіч Юрка, Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі, Выд. другое, выпраўленае

Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская ба...

Віцьбіч Юрка

Кніга пабудавана на ўспамінах аўтара, удзельнікаў і сьведкаў антыбальшавіцкай барадзьбы ў Беларусі. Тэма беларускіх антыбальшавіцкіх паўстаньняў да гэтага часу маладасьледаваная. Фактычна аўтар вяртае беларусам іх страчаную спадчыну. Болей »


Южык Міхась, АнтыРЫФМАР

АнтыРЫФМАР

зборнік паэзіі

Южык Міхась

Міхась Южык больш вядомы ў літаратурным асяродзьдзі як празаік і літаратурны крытык, прадстаўляе на суд свае паэтычныя творы. Філасофскія творы аўтара ў двух формах адлюстроўваюць шматграннасьць асобы Міхася Южыка. У першай частцы – РЫФМАР – аўтар укладае думкі ў адпаведнасьці з канонамі вершаскладаньня, у другой – АнтыРЫФМАР – у эксперэментальнай форме разважаньняў паўстаюць філязофскія рэфлексіі, у якіх праблісквае прамень паэтычнага ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя