Хадановіч Андрэй, Сто лі100ў на tut.by

Сто лі100ў на tut.by

Хадановіч Андрэй

Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма "ды... Болей »


Кавалёў Сяргей, Стомлены д’ябал

Стомлены д’ябал

П’есы

Кавалёў Сяргей

Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён. Болей »


Чарняўскі Міхась, Страла Расамахі

Страла Расамахі

Для сярэдняга школьнага ўзросту

Чарняўскі Міхась

У кнізе змешчаны кароткія нарысы, якія расказваюць пра жыццё чалавека каменнага веку: авалоданне агнём, паляванне, рыбалоўства, развіццё земляробства, жывелагадоўлі. Нарысы суправаджаюцца каляровымi ілюстрацыямі. Болей »


Кертэс Імрэ, Страчаны лёс

Страчаны лёс

Кертэс Імрэ

Раман вугорскага літаратара Імрэ Кертэса «Страчаны лёс» (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі «жахаў» і «пекла канцлагераў», як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі падзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам. У 2002 годзе раман прынёс Кертэсу Нобелеўскую прэмію «за творча... Болей »


Сыс Сяржук, Стрэмка

Стрэмка

вершы

Сыс Сяржук

Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. Болей »


Суднік Станіслаў, Стэнаграфія

Стэнаграфія

Навучальны дапаможнік

Суднік Станіслаў

Першы ў гісторыі навучальны дапаможнік па стэнаграфіі на беларуск ай мове. У кнізе прэзентуецца беларуск ая сістэма стэнаграфіі, распрацаваная аўтарам на аснове сістэмы Сакалова, якая ляжыць у аснове многіх славянскіх сістэмаў. У дапаможніку ўлічаны досведы трохгадовага выкладання аўтарам беларускай сістэмы стэнаграфіі ў Лідскім каледжы, сямігадовага выкладання рускай сістэмы ў іншых навучальных установах, а таксама правядзення аглядных... Болей »


Буйнюк Юрка, Субота ў Малінніках

Субота ў Малінніках

Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва, хвілінай, якую схопліваецца ў некалькіх словах,хвілінай, якая затрымліваецца ў вершы. Паэзія ёсць душэўнай тэрапіяй. Сам паэт павінен... Болей »


Казько Віктар, Суд у Слабадзе

Суд у Слабадзе

Казько Віктар

Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю. (фрагмэнт) Болей »


Казько Віктар, Судны дзень

Судны дзень

Аповесці, апавяданні

Казько Віктар

Творы Віктара Казько добра вядоммя беларускаму чытачу. Па аповесцях «Суд у Слабадзе», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» і апавяданні «Літары на мармуры» зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай — вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае — тос, што цалкам залежыць ад чалавека. Чытач адчуе непакой аўтара за лёс роднай Беларусі, за ўсё жывое на зямлі. Болей »


Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесці, апавяданні, эсэ

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя