Лукша Міра, Радаслоў

Радаслоў = Rodosłów

Лукша Міра

Mipa Лукша - паэтка, празаік, пракладчыца, рэдактар. Нарадзілася у Гайнаўцы Падляшскага ваяводства. Вывучала польскую і рускую філалогію на філагагічным факультэце філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Дэбютавала ў 1973 г. 3 1985 г. працуе журналісткай у беластоцкім тыднёвіку «Ніва». Піша па-польску і па -беларуску. Аўтарка пятнаццаці кніг - 8 паэтычных зборнікаў «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінк... Болей »


Горват Андрусь, Радзіва «Прудок»

Радзіва «Прудок»

Горват Андрусь

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветай. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць н... Болей »


Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесці

Сіўко Франц

Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю моўнага складніка, вынаходлівасцю ў пабудове сюжэта, адметнасцю аўтарскага падыходу да выкарыстання сродкаў мастацкага адлюстравання ... Болей »


Хадановіч Андрэй, Разам з пылам

Разам з пылам

Калекцыя перакладаў

Хадановіч Андрэй

Перакладчык шчыра ўдзячны Марыне Шодзе, а таксама Юрасю Бушлякову, Міколу Раманоўскаму, Валянціну Акудовічу, Адаму Паморскаму, Лявону Баршчэўскаму, Уладзімеру Арлову, Галіне Сініле, Сяргею Карчыцкаму, Марыі Мартысевіч, Антону Францішку Брылю, Ганне Янкуце, Кацярыне Маціеўскай, Юлі Цімафеевай, Антону Рудаку за каштоўныя парады і неацэнную дапамогу на розных этапах працы над кнігай. Болей »


Пазьняк Зянон, Развагі

Развагі

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990–ІІІ.1996)

Пазьняк Зянон

Гэта збор выбраных артыкулаў і прамоваў, якія пабачылі сьвет і прагучалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Матэрыялы былі сабраныя для таго, каб не згубіліся ў архівах і ўспамінах, што ня рэдка адбывалася і з гісторыяй найноўшай. У прадмове аўтар кажа, што “гэтая кніга – паклікана паўстрымаць працэс таптаньня памяці і разбуральнага забыцьця. Падаецца толькі фактура – артыкулы, якія былі адбіткам ідэі і адлюстраваньнем вялі... Болей »


Карпюк Аляксей, Развітанне з ілюзіямі

Развітанне з ілюзіямі

эсэ, апавяданні, дзённікі

Карпюк Аляксей

Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той... Болей »


Найдзёнаў Мікіта, Развітанцы

Развітанцы

Вершы

Найдзёнаў Мікіта

Дэбютны зборнік паэта склалі больш за шэсць дзясяткаў вершаў, напісаных у апошнія гады. Асноўная тэма першага зборніка Мікіты Найдзёнава – каханне. Мужчынска-жаночым узаемінам прысвечана большасць старонак “Развітанцаў”, прычым вырашаецца тэма ў даволі нестандартным для беларускай паэзіі ключы, а менавіта – эратычным. Часам паэт балансуе на мяжы дазволенага, раз-пораз заходзячы за яе. У інтымна-эратычнай балансіроўцы Найдзёнаву дапамага... Болей »


Гілевіч Ніл, Разумная дзевачка

Разумная дзевачка

Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства

Гілевіч Ніл

Кніга распавядае пра дзяцінства дзяўчынкі, якой лёс паслаў не надта шчаслівыя хвіліны, але чыстую, справядлівую і надта ранімую душу, у якой пакінулі балючы след расстаньне бацькоў, страта сувязі з маці, з сястрой. Расповед пра жыццё перадваеннага пакалення простай мовай, робіць зразумелым тое жыццё і сённяшняму маладому чытачу. Большасць эпізодаў, апісаных у кнізе – сапраўдныя здарэнні з жыцця жонкі пісьменніка і з яго ўласных перажыва... Болей »


Някляеў Уладзімір, Разьвітальны жэст Жыгімонта

Разьвітальны жэст Жыгімонта = Pożegnalny gest...

вершы і паэмы = wiersze i poematy

Някляеў Уладзімір

Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з 20-гадовага працоўнага ўзросту спазнаваў сібірскія абсягі, а потым, сталым творцам, некалькі гадоў правандраваў па Эўропе. Нішчымнага хлеба... Болей »


Аркуш Алесь, Разьвітаньне з Танталам

Разьвітаньне з Танталам

Вершы

Аркуш Алесь

Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля майго зьяўленьня на сьвет. Менавіта ў гэтай хаце ў 1960 годзе й быў я таемна ахрышчаны. Вучоба ў элітарным наргасе мяне пераканала, што быц... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя