Каско Алесь, Прыадхінуты небасхіл

Прыадхінуты небасхіл

Вершы

Каско Алесь

Сваімі вершамі вядомы паэт, лаўрэат літаратурных прэмій А. Каско горача адстойвае духоўны пачатак у чалавеку, погляд на яго як на неад’емную часцінку сусвету, веру ў чысціню ягоных помыслаў, накрэсленых Усявышнім. У той жа час ён крытычна ацэньвае рэальныя людскія паводзіны і справы, разглядае іх праз прызму хрысціянскіх гуманістычных каштоўнасцей. Аўтар шчыры ў сваіх перажываннях, не ўтойвае ўласных сумненняў і часовых слабасцей у цязе... Болей »


Багдановіч Ірына, Прыватныя рымляне

Прыватныя рымляне

Вершы

Багдановіч Ірына

Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры мінуласьці і сучаснасьці. Ключавой ідэяй кнігі стала думка з дзёньнікаў Уладзіміра Караткевіча аб сэнсе пісьменьніка, які «ня толькі за Цэ... Болей »


Васючэнка Пятро, Вырвіч Антоні, Прыгоды аднаго губашлёпа

Прыгоды аднаго губашлёпа

Аповеды пра Валентага

Васючэнка Пятро, Вырвіч Антоні

«Гэта здарылася ў тыя часы... калі савецкі народ з упэўненасцю ўзіраўся ў сваю будучыню...» Жыў-быў тады студэнт Валенты Круткоўскі, родам з Заходняй Беларусі, здаваў з пераменным поспехам іспыты, гуляў у «храпа» і «Спортлато», тушыў неіснуючыя пажары, паіў адмысловай гарбатай нямецкага генерала, кахаў і расчароўваўся і, на жаль, дзюбаў гарэлачку ды «чарніла». Адным словам, быў сапраўдным студэнтам, якім ніколі няма зводу, — ні цяпер, н... Болей »


Прыгоды барона Мюнхгаўзэна, Бюргер Готфрыд Аўгуст, Распэ Рудольф Эрых

Прыгоды барона Мюнхгаўзэна

Неверагодныя падарожжы сушай і морам, ваенныя паходы і вясёлыя прыгоды барона фон Мюнхгаўзэна, пра якія ён звычайна расказвае за бутэлькай у коле сяброў

Кніга ўлучае пераклад “Прыгодаў барона Мюнхгаўзэна”, зроблены паводле класічнай нямецкай версіі твора — другога нямецкага выдання Г. А. Бюргера 1788 года на аснове пятага ангельскага выдання Р. Э. Распэ. Упершыню на беларускай мове друкуецца поўная версія кнігі, прызначаная не для дзяцей, а для дарослых. Болей »


Барадулін Рыгор, Прынамсі...

Прынамсі...

Вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы

Барадулін Рыгор

Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва. Болей »


Законнікаў Сяргей, Прысак часу

Прысак часу

Вершы, паэмы

Законнікаў Сяргей

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргей Законнікаў нарадзіўся пасля вайны. Але легендарная партызанская Ушаччына наклала глыбокі адбітак на яго творчасць. Прадаўжальнік традыцый Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось Сяргей Законнікаў — тонкі лірык і палкі барацьбіт за нашы высокія ідэалы, за новага чалавека. У кнізе — усё лепшае, створанае аўтарам. Болей »


Паўлікава-Хейдарава Людміла, Прыступкі да Храма Святога Духа

Прыступкі да Храма Святога Духа

вершы

Паўлікава-Хейдарава Людміла

Філасофская, грамадзянская, рэлігійная, пейзажная і любоўная лірыка, балады, санеты, паэмы, пераклады з сучаснай літоўскай, украінскай, рускай, польскай, в’етнамскай паэзіі, а таскама з рускай паэзіі Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, паэтаў Сярэбранага веку Ганны Ахматавай, Барыса Пастэрнака, Марыны Цвятаевай, Восіпа Мандэлынтама, Максіміліяна Валошына. Кніга новых вершаў і выбранага са зборнікаў ранейшых часоў - вынік сталага мас... Болей »


Арлоў Уладзімер, Прысуд выканаў невыдомы

Прысуд выканаў невыдомы

Ігнат Грынявіцкі

Арлоў Уладзімер

Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў хаду гісторыі. Ігнат Грынявіцкі стаіць у адным шэрагу з Тадэвушам Касьцюшкам, Кастусём Каліноўскім, Людвігам Зьвяждоўскі. Малады нарадав... Болей »


Манцэвіч Наста, Птушкі

Птушкі

Манцэвіч Наста

Зборнік Насты Манцэвіч складаецца з вершаў і апавяданняў, паміж якімі няма фармальнай мяжы. Яна адсутнічае таму, што ўкладальнікі не бяруць на сябе адказнасць вызначыць, дзе ў гэтым корпусе тэкстаў заканчваецца проза і пачынаецца паэзія. Пакідаем гэта на волю чытача. Болей »


Брыль Янка, Птушкі і гнёзды

Птушкі і гнёзды

Брыль Янка

Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава гаворачы пра адно, найгалоўнейшае ў жыцці людзей i народаў,— свабоду, мір, чалавечнасць. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя