Филенко Вера, Переведи меня

Переведи меня

Рассказы

Филенко Вера

Рассказы Веры обманчиво классические, но, как совы — не то, чем кажутся. При всей стилистической красочности и сочности калорий в них — как в бутафорских яблоках и грушах из папье-маше: вместо отвлекающей сытости читатель почувствует жгучий, звериный голод по давно забытому, не пережитому до конца и как будто исчезнувшему. Но ничего никуда не исчезло, дорогой читатель, живи теперь с этим (Татьяна Замировская). Болей »


Зайкоўскі Эдвард, Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі

Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі

Зайкоўскі Эдвард

Асвятляецца старажытная гісторыя паўночнай Беларусі ад мезаліту да ІХ ст. н. э. Паказваюцца асноўныя этапы першабытнай гісторыі Беларускага Падзвіння, роля прыродных умоў і іх сувязь з гаспадарчай дзейнасцю. Для раскрыцця пытанняў духоўнага жыцця нашых продкаў выкарыстаны фальклорны матэрыял. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


Лыч Леанід, Першаму З'езду Беларусаў Свету - 20 гадоў

Першаму З'езду Беларусаў Свету - 20 гадоў

Лыч Леанід

Кніга разлічана на тых, каго цікавяць праблемы сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі і дыяспары. Нататкі прысвечаны першаму старшыні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Яўгену Лецку. На пачатку 1990-х Лецка наведаў шэраг краін з найбольшай па колькасці беларускай дыяспарай, спрыяў аб’яднанню вакол сябе аднадумцаў, наладжванню стасункаў прадстаўнікоў дыяспары з метраполіяй. ЗБС «Бацькаўшчына» на вачах набірала сілу, узм... Болей »


Першы З'езд Беларусаў Свету

Першы З'езд Беларусаў Свету

(8-10 ліпеня 1993 г., Мінск) Матэрыялы і дакументы

Выданне матэрыялаў Першага з'езду беларусаў свету ўдалося ажыццявіць толькі праз чатыры гады i прымеркавана яно ўжо да Другога з'езду. Безумоўна, добра было б, каб кніга вышла ў тым жа 1993 годзе, калі адбылася падзея. Але падрыхтоўка яе патрабавала доўгай i складанай працы, што разам з фінансавымі прычынамі затрымала выданне. Гэты не вельмі станоўчы факт можна разглядаць i па-іншаму. У кантэксце пераменаў, што адбыліся ў Беларусі за мі... Болей »


Тарасевіч Ян, Песня кахання

Песня кахання

Творы для фартэпіяна

Тарасевіч Ян

Дзяцінства Яна пачыналася звычайна для шляхецкага асяроддзя. Хатняя адукацыя шляхецкіх дзяцей уключала ў сябе і музычную. Для Янавай сястры Ганны ўзылі настаўніка музыкі. На яе занятках маленькі Янка проста прысутнічаў і ціхенька глядзеў дзе якія ноты, напісаныя на паперы, размяшчаюцца на клавіятуры. Ужо ў маленстве Янка ставраў музыку, але нотнай граматай яшчэ не валодаў - дапамагала яму настаўніца, якая запісвала гэтыя "творы". Болей »


Гусоўскі Мікола, Песня пра зубра.

Песня пра зубра.

Паэма

Гусоўскі Мікола

Мікола Гусоўскі — адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму назад была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай падарункавай серыі паэма друкуецца на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Болей »


Вярцінскі Анатоль, Песня пра хлеб

Песня пра хлеб

вершы i паэма

Вярцінскі Анатоль

Анатоль Вярцінскі нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Дзямешкава, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956 г.) супрацоўнічаў у розных раённых газетах рэспублікі. Друкавацца пачаў у студэнцкія гады. Вершы А. Вярцінскага змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Работніца i сялянка», у газеце «Чырвоная змена». «Песня пра хлеб» — першая кніжка паэта. Яе складаюць лірычныя вершы аб працоўных буд... Болей »


Аркуш Алесь, Песьні ля Замкавай гары

Песьні ля Замкавай гары

вершы (1985–2014)

Аркуш Алесь

Нарэшце з’явілася магчымасьць прачытаць пад адной вокладкай значную частку вершаў, напісаных Алесем Аркушам. У 1994 годзе ў праграмным эсэ “Саломінка пострамантызму” Алесь Аркуш прадчувае новую глыбіню, новы рух, новы крыгаход у жыцьці й паэтычнай творчасьці. Як уратаваць паэта й паэзію ў сацыяльна-культурнай эклектыцы? Можа, трэба згарнуць Сусьвет (наколькі гэта магчыма) у сабе й потым знайсьці ў Сусьвеце сваё месца адпаведна зь яго та... Болей »


Макмілін Арнольд, Пісьменства ў халодным клімаце

Пісьменства ў халодным клімаце

беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён

Макмілін Арнольд

Гэта кніга ў пэўным сэнсе вянчае сабою распачаты ў 70-х гг. XX ст. праект, які мае на мэце пазнаёміць англамоўных чытачоў з малавядомай і несправядліва абыдзенай увагай літаратурай. У назве маёй першай кнігі з названай серыі таксама прысутнічала фраза „да нашых дзён”, але з таго часу ў Беларусі шмат змянілася, прычым не толькі ў палітычным і геакліматычным становішчы, але і ў літаратурным працэсе. Сярод іншага, пісьменнікі цяпер нашмат ... Болей »


Мядзведзь Валянціна, Піша Валя з-пад Пушчы

Піша Валя з-пад Пушчы

Мядзведзь Валянціна

Імя Валі Мядзведзь вядомае ўсім, хто слухае Радыё Рацыя, а дакладна падляшскі канцэрт пажаданняў. Знаёмых у яе шмат, і незнаёмых таксама процьма, нават такіх, хто яе яшчэ не бачыў, але і ёй перадае прывітанні. Так як Янка з Гайнаўкі ці Толік з Ялоўкі або Жэня з Бельска-Падляшскага. А яна сама, па бацьку Смактуновічанка, родам з падбелавежскіх Тэрэмісак. У славутыя Медзвядзі ў Нараўчанскай гміне, дзе ўсе жыхары — Мядзведзі, трапіла дзяку... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя