Брыль Янка, Парастак

Парастак

запісы i эсэ

Брыль Янка

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей »


Барадулін Рыгор, Парастак радка, галінка верша

Парастак радка, галінка верша

Артыкулы, эсэ

Барадулін Рыгор

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва. Болей »


Іпатава Вольга, Парасткі

Парасткі

Лірыка

Іпатава Вольга

Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »


Гайдук Мікола, Паратунак

Паратунак

Гістарычнае эсэ

Гайдук Мікола

Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем – за свой паратунак, за існаванне айчыны. Вобразы Міндоўга, Давыда Гарадзенскага, Ягайлы, Вітаўта даносяць да нас веліч і трагізм гісторыі н... Болей »


Бартушка Марк, Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.

Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.

Бартушка Марк

У кнізе даецца агляд дзейнасці розных партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1941—1944 гг. Геаграфічныя межы, якія былі абраныя для гэтай працы, практычна ахопліваюць тэрыторыю сучаснай Беларусі, але пры гэтым разглядаюцца таксама падзеі ў рэгіёне вакол Вільні і на землях, якія ў 1939 г. увайшлі ў склад СССР, аднак пасьля 1945 г. былі зноў перададзеныя Польшчы. Фэномэны, якія часта ўплывалі на ход падзеяў у ... Болей »


Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юры, Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе

Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 ...

Аналітычны агляд

Бяляцкі Алесь, Рэвяка Тацяна, Стэфановіч Валянцін, Чавусаў Юры

У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавекаў Беларусі за 2007 год. Зборнік утрымлівае найбольш відавочныя i характэрныя факты парушэньняў правоў i свабодаў грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (CMI, інтэрнэт-сайты spring96.org. svaboda.org, baj.ru, charter97.org... Болей »


Астапенка Анатоль, Паслухайце нацыяналіста

Паслухайце нацыяналіста

Астапенка Анатоль

Што такое нацыяналізм? Гэтае паняцце вырашаецца аўтарам у станоўчым сэнсе. Нацыяналізм – ідэалогія ХХ стагоддзя. Знойдзены вытокі нацыяналізму ў хрысціянстве, абгрунтавана іх непарыўная сувязь. Кніга будзе цікавая навукоўцам, палітыкам і хрысціянскім дзеячам розных канфесій. Нашым чытачам прапануецца першае даследаванне нацыяналізму і нацыянальнага руху ў кантэксце хрысціянскай цывілізацыі. Болей »


Папковіч Уладзімір, Пасля свята

Пасля свята

Вершы

Папковіч Уладзімір

Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навук... Болей »


Пракаповіч Ігар, Паставы

Паставы

гістарычная хроніка горада

Пракаповіч Ігар

Новая кніга вядомага літаратара і краязнаўцы І. Пракаповіча знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй невялікага, адметнага сваёй архітэктурай горада Паставы ад часу апошняга зледзянення да пачатку ІІІ тысячагоддзя. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. Болей »


Паплаўскі Алесь, Пастка для рэха

Пастка для рэха

Аповесці

Паплаўскі Алесь

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя