Камоцкі Алесь, Не як так

Не як так

Выбранае

Камоцкі Алесь

«Не як так» — зборнік лепшых вершаў вядомага паэта i барда Алеся Камоцкага з кніг «Спроба ісьці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007), «Навошта было мінулае» (2012), «Перасьпевы» (2012) і «Забірай мае лета» (2017). Завяршае кнігу нізка новых твораў. Болей »


Янушкевіч Язэп, Неадменны сакратар Адраджэння

Неадменны сакратар Адраджэння

Вацлаў Ластоўскі

Янушкевіч Язэп

Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX стагоддзя, і постаць яго займае тут адно з цэнтральных месцаў. Сгесіо свайго — служэнне роднаму краю палітычнай, культурнай і іншай чыннасц... Болей »


Сяўрук Пётр, Небыцця не існуе

Небыцця не існуе

Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

Сяўрук Пётр

Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў нармальны час большасць толькі пачынала адчуваць патрэбу далучэння да грамадскай ці палітычнай дзейнасці. Пятру Сяўруку давялося жыць у пе... Болей »


Невядомая Беларусь

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню. Болей »


Сагановіч Генадзь, Невядомая вайна

Невядомая вайна

1654-1667

Сагановіч Генадзь

У кнізе асвятляюцца драматычныя падзеі самай страшнай для Беларусі вайны, якая з палітычных прычынаў заставалася да апошняга часу практычна невядомай нам. Грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар піша пра сапраўдныя мэты інтэрвенцыі Маскоўскай дзяржавы і акупацыйную палітыку царызму ў Беларусі, апавядае пра бітвы і аблогі гарадоў, упершыню паказвае шырокі рух народнага супраціву чужынцам, спрабуе вызначыць месца вайны 1654—1667 г... Болей »


Люцік Дзмітрый, Нёманскі фронт

Нёманскі фронт

15 - 25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка

Люцік Дзмітрый

Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за кронам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна 12-25 ліпеня 1944 года. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, ... Болей »


Маракоў Леанід, Непамяркоўныя

Непамяркоўныя

Апавяданні

Маракоў Леанід

Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе “Непамяркоўныя”, па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню... Болей »


Акулін Эдуард, Непрычалены човен

Непрычалены човен

Акулін Эдуард

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку... Болей »


Барадулін Рыгор, Неруш

Неруш

лірыка

Барадулін Рыгор

Неруш — зборнік лірыкі Рыгора Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да туманных берагоў Японскага мора, ад самых паўночных на зямлі гарадскіх агнёў да суровых перавалаў Паміра. Але дзе б ні праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае заставалася і застаецца на беларускай, на азёрнай, на партызанскай, на прапахлай жывіцай і порахам ушацкай зямлі. Болей »


Чыквін Ян, Неспакой

Неспакой

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя