Гніламёдаў Уладзімір, Ля аднаго вогнішча

Ля аднаго вогнішча

Літаратурна-крытычныя. артыкулы

Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар. Болей »


Арлоў Уладзімер, Ля Дзікага Поля

Ля Дзікага Поля

Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ

Арлоў Уладзімер

Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца, Белагаловая прайшла зусім побач. Першым i другім яе абраннікамі былі вугорцы. Тыя браты-блізняты, што не пахавалі Белагаловую разам з астат... Болей »


Сяднёў Масей, Ля ціхай брамы

Ля ціхай брамы

Вершы

Сяднёў Масей

Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы: яны з напрамкаў трох — ад сьцюж, ад зор, ад ночы. Пад'юджвалі ісьці паіць вадой гнаявай. Я-ж ня прыпомню, ці было хоць што на яве. I славячы камлі хваін і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы у небе сінім. I цьвіў на градах мак і піў ваду я з лосем, аж покуль цела ў смак муроў не напілося. Таго ўсяго няма, лёс нахлусіў паганы... Кудысь, у глухамань, качу зямлю нагамі... Болей »


Лябірынты прывіднага замку

Лябірынты прывіднага замку

Гарадзенскі клюб паэтаў

Клюб гарадзенскіх паэтаў ня ёсьць творчаю суполкаю. І няма, бадай, жаднага паэтычнага прынцыпу, які мог 6ы злучыць гарадзенскі клюб у дітаратурны кірунак. Хіба толькі прынцып Гобса — вайна ўсіх супраць усіх — можа паяднаць гэты дзіўны клюб. Кожны аутар становіць сабою замкнёную манаду, або — кляштар зь няпісаным статуталі. Але ж клюб гарадзенскіх паэтаў існуе аб'ектыўна, складаючы сабою ці то — жывы атам з супраціўнымі энэргіямі, ці — с... Болей »


Брага Сымон, Лякалізацыя жыцьцяпісу Доктара Скарыны

Лякалізацыя жыцьцяпісу Доктара Скарыны

Брага Сымон

Нястрымная актыўнасьць, няўседны непакой, рухавасьць, з частымі пераездамі й падарожжамі, —. яскравыя, тыпова рэнэсансавыя прыкметы характару доктара Франьцішка Скарыны. Быў і жыў ёй шмат дзе, дзеіў, як ведама, у важнейшых палітычна-культурных цэнтрах найменш сямёх краёў Эўропы — Літвы (Беларусі), Полыпчы, Даніі, Італіі, Чэхіі, Прусіі, Маскоўшчыны. Дзеля гэтага, між іншым, і паўстаў не малы клопат пры раскрываньні фактаў ягонага геаграф... Болей »


Разанаў Алесь, Лясная дарога

Лясная дарога

версэты

Разанаў Алесь

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры. Болей »


Гардзееў Юры, Магдэбургская Гародня

Магдэбургская Гародня

(сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)

Гардзееў Юры

Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, улада... Болей »


Туронак Юры, Мадэрная гісторыя Беларусі

Мадэрная гісторыя Беларусі

Туронак Юры

Збор публікацыяў і досьледаў выдатнага беларускага гісторыка Юр’я Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі. Натуральна, што знаходжаньне гісторыка ў Польшчы спрычынілася да асаблівай увагі ў дасьледваньні менавіта тэматыкі Падляшша і Беласточчыны. Сам збор публікацыяў быў падабраны спадаром Туронкам ў адпаведнасьці з навуковай каштоўнасьцю. Важнае мейсца ў выданьні аддад... Болей »


Швед Віктар, Мае Айчыны

Мае Айчыны

Швед Віктар

„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Мае дзевяностыя

Мае дзевяностыя

Бахарэвіч Альгерд

Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча. Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы. Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы п... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя