Бартосік Зьміцер, Чорны пісталет

Чорны пісталет

Апавяданьні з уласнага жыцьця

Бартосік Зьміцер

Паэт, бард Зьміцер Бартосік, выдаючы сваю першую кнігу зьдзівіў і ўразіў чытача. Можна было б спадзявацца, што першае выданьне Бартосікавай творчасьці будзе верашаваным, а тут – неспадзеўка – проза. Апавяданьні з уласнага жыцьця. А і тытул які – “Чорны пісталет”. Пакуль не прачытаеш, ваабражэнне малюе нейкія стэрыатыпныя абразкі – Штырліц, Джэймс Бонд, дэтэктыў, пошукі скарбаў, вайна ў канцы канцоў. А тут - тут проста жыцьцё. Звычайнае ... Болей »


Чарнякевіч Андрэй, Чужы сярод чужых

Чужы сярод чужых

Павел Аляксюк і беларускія "паланафілы"

Чарнякевіч Андрэй

У новай кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага на цыянальнага руху першай трэці XX ст. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых дакументальных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам-гісторыкам, так і самаму шырокаму колу чытачоў. Болей »


Бараноўскі Алесь, Чуйнае акно

Чуйнае акно

вершы

Бараноўскі Алесь

Дзякуй Богу, не перасыхае крыніца роднай мовы. Яе жывіць новая плынь маладых творцаў з розных куткоў нашай Беларусі. У гэтым вы пераканаецеся, калі прачытаеце вершы Алеся Бараноўскага. Ён парадуе вас мілагучнасцю паэтычнага радка, шчырасцю пачуцця і празрыстасцю мастацкага вобраза. Болей »


Мурзёнак Пётра, Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Мурзёнак Пётра

Шаноўныя чытачы! Беларусы маюць чым ганарыцца. У нашай краіне жывуць прыгожыя, таленавітыя і працавітыя людзі, тут прыгожая прырода і шчодрая зямля. Кніга «Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу» — гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х-ХІХ стст.), блізкага мінулага (XX ст.) і сённяшняга дня Белар... Болей »


Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін

“Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь“ — афіцыйны даведнік аб стане рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў фауны і флоры Беларусі. У ёй прыводзяцца даныя аб стане арэала, колькасці, біялогіі, а таксама аб прынятых і неабходных мерах аховы 182 відаў жывёл і 214 відаў раслін. Болей »


Законнікаў Сяргей, Шалёная куля

Шалёная куля

вершы пяці гадоў

Законнікаў Сяргей

Новая кніга Сяргея Законнікава «Шалёная Куля» перадае пачуцці чалавека, які жыве ў дынамічным і трывожным XXI стагоддзі. Аўтар абвострана адчувае еднасць не толькі з роднай Беларуссю, са сваім народам, чыёй будучыняй шчыра, па-сыноўску заклапочаны, але і з вялікім светам. Усё, што закранае яго сэрца дома і ў вандроўках па планеце, прыходзіць у паэзііо. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі. Болей »


Паўлава Вольга, Шклоўскія страсці

Шклоўскія страсці

Паўлава Вольга

У творчасці Вольгі Паўлавай пераважае тэма сацыяльнай неабароненасці чалавека ва ўмовах дзяржаўнага дыктату. Любіць, шкадуе людзей, а яшчэ больш — усё жывое, што існуе вакол іх, — за бездапаможнасць, неабароненасць перад праявамі чалавечай агрэсіі. Болей »


Ляхоўскі Уладзімір, Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай ...

Навуковае выданне

Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарычных падзей, звязаных з глабальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўлення беларускага школьніцт... Болей »


Палачанін Фёдар, Школьнікам аб праваслаўнай веры

Школьнікам аб праваслаўнай веры

Палачанін Фёдар

«Школьнікам аб праваслаўнай веры» – гэта другое, дапоўненае выданне кнігі, падрыхтаванае Ф. Палачаніным па просьбах прыхільнікаў яго творчасці. Першае было ў 2006 г. па блаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Кніга выйшла тыражом у 4 тыс. экзэмпляраў. Яна хутка знайшла сваю аўдыторыю, пра гэта сведчаць водгукі чытачоў і крытыкаў. У новым выданні «Школьнікам аб праваслаўнай веры» амаль т... Болей »


Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга, Школьны тлумачальны слоўнік

Школьны тлумачальны слоўнік

З рускамоўнымі адпаведнікамі

Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

Перад вамі — школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання — спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца. Тлумачальны слоўнік арганічна ўвабраў у сябе i кароткі беларуска-рускі слоўнік прыказак — «залацінак» народнай мовы, выкарыстаных у якасці ілюстрацый.... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя