Лыч Леанід, Назвы зямлі беларускай

Назвы зямлі беларускай

Лыч Леанід

Кніга прысвечана беларускай тапаніміі. Паказаны асаблівасці яе фарміравання ў залежнасці ад спецыфікі прыродна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных і культурных умоў жыцця беларусаў. Аўтар выступае рашучым абаронцам нацыянальнай тапаніміі як найкаштоўнага моўнага помніка, важнейшага элемента гісторыка-культурнай спадчыны народа, дзейснага сродку адраджэння нацыянальнай самасвядомасці. Для шырокага кола чытачоў Болей »


Карнялюк Віталь, Найноўшая гісторыя Беларусі

Найноўшая гісторыя Беларусі

1917-1945 гг. - факты, пытанні і заданні

Карнялюк Віталь

Юныя сябры! У вашых руках зборнік пытанняў і заданняў па найноўшай гісторыі Беларусі з 1917 па 1945 гг. Гэта быў не просты для краіны час. Але ён напоўнены светлымі і добрымі ўчынкамі жыхароў нашай з табой Бацькаўшчыны. Яны шмат працавалі і моцна любілі свой край, сваю Беларусь. Болей »


Мірановіч Яўген, Найноўшая гісторыя Беларусі

Найноўшая гісторыя Беларусі

Мірановіч Яўген

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Болей »


Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму

Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызм...

Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам палітычнага жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, дык сёньня яго адраджэньне патрабуе значных палітычных зьменаў, якія, хутчэй з... Болей »


Рагойша Кастусь, Рагойша Антось, Нам сняцца сны пра Беларусь

Нам сняцца сны пра Беларусь

вершы, эсэ, успаміны

Рагойша Кастусь, Рагойша Антось

Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых момантаў з жыцця сялян заходнебеларускай вёскі пры Польшчы, «тых саветах» і ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, пра сам род Рагойшаў. У к... Болей »


Пракаповіч Ігар, Намагнічаны космас

Намагнічаны космас

Вершы

Пракаповіч Ігар

Новая кніжка паэзіі Ігара Пракаповіча нягледзячы на невялічкі аб'ём надзвычай ёмкая па эмацыянальна-інтэлектуальнаму зараду. Яна як бы ахоплівае ўсе рэаліі жыцця ад кволай зямной травінкі да неабсяжных прастораў Сусвету. Болей »


Содаль Уладзімір, Народныя апавяданні

Народныя апавяданні

у запісах і апрацоўцы Ладымера Содаля

Содаль Уладзімір

…Народныя апавяданні! Што гэта за цуд! Якія ў іх незвычайныя сюжэты! I нечаканыя! А мова! Заслухаешся! Народнымі апавяданнямі цікавіліся нашы пісьменнікі ўсіх пакаленняў. Адзін з першых пачаў іх запісваць чуйны да народнага слова Францішак Багушэвіч. А цяпер нізку народных досціпаў прапануе вам Ладымер Содаль. Напісаныя жывой народнай гаворкай, яны захоўваюць кемлівасць і дасціпнасць беларускага розуму. Болей »


Сагановіч Генадзь, Нарыс гісторыі Беларусі

Нарыс гісторыі Беларусі

ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя

Сагановіч Генадзь

Праблема асвятлення беларускай мінуўшчыны ў асноўным заключаецца ў тым, што колькасць падсумоўваючых выданняў сапраўды даволі абмежаваная. Апошняя спроба падагульніць усе звесткі з улікам часу і назапашаных ведаў зроблена Генадзем Сагановічам у яго працы "Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя". Наогул праца мае прэтэнзіі на тое, каб задаволіць патрэбы беларусаў у ведах няпростай гісторыі нашай краіны. Выданне... Болей »


Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа Х-ХХІ ст., Выд. першае

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа Х-Х...

Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс. гадоў да н. э.). Менавіта ў гэты час плямёны з арэала прыдунайскіх культур пачалі засноўваць паселішчы на тэрыторыі Польшчы. 3 цягам часу... Болей »


Нарысы гісторыі Беларусі, Ч. 1

Нарысы гісторыі Беларусі

Упершыню падаецца гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з нацыянальнага пункту гледжання, які грунтуецца на прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнаса як суб'екта гісторыі. Аўтары шмат у чым пераасэнсоўваюць гістарычны шлях беларускага народа — праблемы этнагенезу, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры, узаемадачыненняў з суседнімі краінамі і народамі, вызвален... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя