Канфесіі на Беларусі

Канфесіі на Беларусі

(канец XVIII — XX ст )

Аналізуюцца змены ў канфесіянальным становішчы Беларусі з канца XVIII ст. да сённяшняга дня. На падставе багатага матэрыялу, прац рускіх, польскіх, беларускіх даследчыкаў, выдадзеных у XIX — XX стст., аўтары імкнуліся праўдзіва паказаць нялёгкі гістарычны шлях розных канфесій, іх узаемаадносіны, уплыў на стан грамадства. Для навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Бацькаўшчыны. Болей »


Аксак Валянціна, Капліца

Капліца

Вершы

Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... Болей »


Пецюкевіч Мар'ян, Кара за службу народу

Кара за службу народу

Абразкі ссыльнага жыцця

Пецюкевіч Мар'ян

Зь вёскі на Браслаўшчыне празь Сібір у Польшчу — так у вялікім скарачэньні можна прадставіць жыцьцёвы шлях Мар’яна Пецюкевіча, беларускага дзеяча і этногафа, сібірскія ўспаміны якога ўпершыню прапануюцца чытачам. Аўтар пісаў гэтыя ўспміны ў 70-я і 80-я гадах ХХ ст. у Польшчы, жывучы і працуючы ў Торуні. Аддаленасьць ад роднай Беларусі, пражываньне сярод палякаў не прычынілася да страты беларускай сьвядомасьці. Наадварот, Мар’ян Пецюкеві... Болей »


Ластоўскі Вацлаў (ВЛАСТ), Кароткая гісторыя Беларусі, Факсімільнае выданне

Кароткая гісторыя Беларусі

З 40 рысункамі

Ластоўскі Вацлаў (ВЛАСТ)

„Кароткая гісторьія Беларусі" — гэта першае папулярнае перавыданне кнігі, напісанай беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 годзе ў Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з'яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння сваёй рэспублікі ў пачатку XX ст. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, ... Болей »


Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Для беларускіх дапаўняльных школаў

Перадрук з выдання "Беларуская школа" Кліўленд - Нью Йорк, 1968 У даўнія часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколі не сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Болей »


Ярмалковіч Віктар, Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

да 1914 года

Ярмалковіч Віктар

Віктар Ярмалковіч нарадзіўся 23 снежня 1917 года ў вёсцы Юшкі Віленскага вая-водства. Вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Вільні. Пасля прадаўжаў навуку на Юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя. Супрацоўнічаў з часопісам „Крыніца”. За дзейнасць у беларускім студэнцкім руху быў пасланы сана-цыйнымі ўладамі ў канцлагер у Картуз-Бярозе. У 1944 годзе разам з жонкай Аўгінняй трапіў у Біскупец, што на Мазурскім паазер’і. У 1949 г. был... Болей »


Ігнатоўскі Усевалад, Кароткі нарыс гісторыі Беларусі, 5-е выд.

Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Ігнатоўскі Усевалад

Імя беларускага вучонага-гісторыка У.М.Ігнатоўскага (1881-1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 годзе. Тэкст перадаецца за захаваннем беларускага правапісу 20-х гадоў. Прадмова напісана доктарам гістарычных навук А.П.Грыцкевічам. Выданне ілюстраванае. Для масавага чытача. Можа быць выкарыстана як дапаможнік для навучальных устаноў. Болей »


Пашкевіч Алесь, Карусь Каганец

Карусь Каганец

“Кроў з крыві беларуса...”

Пашкевіч Алесь

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Болей »


Карэспандэнт праўду піша

Карэспандэнт праўду піша

Анталогія ніўскіх допісаў (1956-2005)

Неаспрэчная функцыя друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў тым, што менавіта яны найбольш яскрава адлюстроўваюць жыццё грамадства, аб'ектыўна асвятляюць тыя або іншыя падзеі. Існаванне тыднёвіка "Ніва" на Беласточчыне само па сабе ўнікальна. Гэта сведчанне існавання тут беларусаў. Гартаючы старонкі газеты можна даведацца практычна пра ўсё, што адбываецца, што адбывалася. Гэта своеасаблівая гісторыя, сабраная журналістамі. З гэтай нагод... Болей »


Панізьнік Сяргей, Кастры Купалля

Кастры Купалля

Лірыка

Панізьнік Сяргей

Нарадзіўся Сяргей Панізнік у 1942 годзе на Міёршчыне. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, працаваў фельчарам, факультэт журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Вершы Сяргея Панізніка друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў. «Кастры Купалля» — першая кніжка маладога паэта. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207]   Наступная   Апошняя