Недасек Н., 1917-1947

1917-1947

Да трыццатых угодкаў найвызначнейшых падзеяў нашага нацыянальнага руху

Недасек Н.

Дата выхаду: 1947

Выдавец: "Бацькаўшчына"

Памеры: 20с., 15см

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Мэмуары

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [859]

Прамінулы 1947 год, як і пачаты 1948 — юбілейныя ў нашым нацыянальным руху. У гэтых бо гадох спаўняюцца трыццатыя ўгодкі найвызначнейшых мамэнтаў ягонага найвышэйшага ўздыму, мамэнтаў, адзначаных такімі першараднае вагі падзеямі, як Усебеларускі Кангрэс 18—31 сьнежня 1917 г., што вуснамі народных прадстаўнікоў упяршыню сфармуляваў прынцып нацыянальнае гаспадарстваўшчыны Беларусі, і акт 25 сакавіка 1918 г., што навек праклямаваў ейную гаспадарстваўскую незалежнасьць — гэты завяршальны ідэал кажнага нацыянальнага руху. Добра ўсьведамляць сабе асноўны прабег і сэнс, значаньне гэтых мамэнтаў і падзеяў ды належна адзначыць і ўшанаваць іх — само сабою зразумелы абавязак кажнага суродзіча. Хоць крыху, але як мага памагчы ў гэтым, увёўшы чытача ў курс справы — заданьне прапанаванага тут абеглага й сьціплага агляду, разгляданага як першая частка перад другой — «1918 — 1948», апрацаваць і апублікаваць якую будуць дакладзеныя ўсе стараньні ў наступным.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Недасек Н., 1918-1948, І. Да 25 Сакавіка

1918-1948

Да траццатых угодкаў найвызначнейшых падзеяў нашага нацыянальнага руху

Недасек Н.

Падзеі 1918 г. становяць сабою лёгічны й фактычны працяг развою, запачаткаванага пры самым канцы 1917 г. на Першым Усебеларускім Кангрэсе ў Менску. Ход гэтых падзеяў Актам 25 Сакавіка 1918 г. разьмяжоўваецца надвая. Тымчасам, як падзеі пачатку году да 25 Сакавіка — гэта падзеі бязупыннага ўздыму, нарастаньня й напружаньня руху, завершаныя-ўкаранаваныя Вялікім Актам, — развой пасьля яго праходзіць у вабставінах змаганьня за ... Болей »