Чытанка, (1-шая частка)

Чытанка

Для другое клясы беларускіх дапаўняльных школаў

Выданьне гэтае прызначанае для вучняў беларускіх дапаўняльных (суботніх) школаў у англамоўных краёх вольнага свету, а таксама для беларускіх дзяцей, якія ня маюць магчымасьці наведваць суботнія школы. Болей »


Бураўкін Генадзь, Чытаю тайнапіс вачэй...

Чытаю тайнапіс вачэй...

Вершы пра каханне

Бураўкін Генадзь

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі. Болей »


Разанаў Алесь, Шлях - 360

Шлях - 360

Паэмы i вершы

Разанаў Алесь

У зборніку «Шлях-360», назва якога сімвалізуе шлях жыцця, кругазвароту, паэмы перамяжоўваюцца з мініяцюрамі — квантэмамі, рэчаіснае насычаецца элементамі фантастыкі, адкрыцці эпохі НТР пераклікаюцца са старажытнымі светапогляднымі сістэмамі, a «жыціі» гістарычных асоб з біяграфіямі сучаснікаў. Болей »


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі Матэрыялы VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Беласток 16-18 VII 1999 г.)

Publikacja Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe - tom II, zawiera referaty i komunikaty wygłoszone na VII Międzynarodowej Konferencji Naukowej z cyklu: Droga ku wzajemności, która odbyła się w Białymstoku, w dniach 16-18 lipca 1999 roku oraz inne złożone przez autorów prace, tematycznie związane z problematyką Konferencji. Konferencja została zorganizowana przez Zarząd Główny Białoruskiego Towarzystwa... Болей »


Шлях па прамой часу

Шлях па прамой часу

Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008 гг.

Беларуская літаратура, як літаратура кожнага народу, не ведае паняцця мяжы. Няма загароды, няма муру, які б здолеў утрымаць мастацкую думку. Беларуская літаратура заўсёды развівалася і надалей развіваецца не толькі ў самой Беларусі, але і па-за яе межамі. Творчыя людзі, дзе б яны ні жылі, маюць патрэбу выказацца, што і робяць, карыстаючы пры гэтым родную мову. Польшча не з’яўляецца выключэннем, а беларусы, якія тут карэнныя прадстаўнікі... Болей »


Шляхам гадоў, Выпуск 1

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Сярод матэрыялаў новага гісторыка-літаратурнага зборніка – успаміны беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў аб дні абвяшчэння БССР, старонкі публіцыстычнай спадчыны Б.Тарашкевіча; у раздзеле «Эпісталярная спадчына» - лісты Янкі купалы, Ул.Караткевіча, Ф.Багушэвіча; унікальныя матэрыялы са збораў А.Рыпінскага; паведамленні аб братах Каліноўскіх і іх працы ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы; новыя матэрыялы пра М.Багдановіча, Алеся... Болей »


Шляхам гадоў, Выпуск 4

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

У чацвёртым выпуску гістарычна-літаратурнага зборніка чытач пазнаёміцца з пісьмамі У.Жылкі і нямецкага славіста Р.Абхіта да вядомага грамадска-культурнага дзеяча А.Луцкевіча, пагартае старонкі „Мемуараў” Я.-Х.Паска, заглыбіцца ў творчую спадчыну Кірыла Тураўскага. Вялікую цікавасць выклічуць дзённікі Ф.Савіча, М.Мялешкі, аўтабіяграфічныя ўспаміны П.Бітэля; публікуюцца невядомыя матэрыялы пра У.Сыракомлю, А.Гаруна, братоў Луцкевічаў. У п... Болей »


Грыцкевіч Валянцін, Мальдзіс Адам, Шляхі вялі праз Беларусь

Шляхі вялі праз Беларусь

Нарыс

Грыцкевіч Валянцін, Мальдзіс Адам

У розныя часы праз Беларусь ехалі іншаземныя падарожнікі — пісьменнікі і вучоныя, дыпламаты і купцы, воіны і шукальнікі прыгод. Пільным вокам углядаліся яны ў гарады і вёскі, палі і лясы. А вечарам, спыніўшыся ў карчме, пры святле лучыны ці свечкі занатоўвалі свае ўражанні… Адшуканыя сярод старых кніг і рукапісаў, гэтыя падарожныя нататкі далі аўтарам магчымасць упершыню глянуць на тагачасную, феадальную Беларусь вачыма самых розных ван... Болей »


Штэйнер Іван, Шматмоўная літаратура Беларусі

Шматмоўная літаратура Беларусі

Штэйнер Іван

Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і новага перыяду, але і вяла да таго, што з гісторыі літаратуры па сутнасці выпадалі цэлыя літаратурныя напрамкі і жанры, не гаворачы ўжо пра... Болей »


Юхнавец Янка, Шорах моўкнасьці

Шорах моўкнасьці

Вершы

Юхнавец Янка

Грываў бель рашчэсавалі хмары, на небасхіл памалу ймкнулі. Каціўся месяц ім насустрач і целы іх ірваў, як куляй. Лятою птушкі рэха з долаў лунала дзесь за перавалы, і зоркі сходзілі з вышыняў напіцца смагла ў плёсах з хвалі. Так зырка вокны горнай хаткі калолі цемру сьвятлінёю і зіхацелі пад ваконьнем бярозы срэбнай лісьціною. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96]   Наступная   Апошняя